Вы тут

Папоўніліся шэрагі слухачоў міжнароднага радыё «Беларусь»


У гэтым сезоне станцыя пачала вяшчанне на дзявятай па ліку — арабскай — мове, а нядаўна атрымала зваротную сувязь з Туніса і Аргенціны.


Нагадаем, на арабскай мове сёлета ўпершыню пачаў выходзіць грамадска-палітычны праект «Знаёмцеся: Беларусь!». Пра тое, што ў яго ўжо з'явілася свая аўдыторыя, сведчыць ліст ад Ауні Амара Харбіта з Туніса, які выказаў падзяку за такі радыёмост сяброўства, а таксама папрасіў агучваць у эфіры больш пісьмаў слухачоў з розных краін і шырэй выкарыстоўваць беларускую музыку.

Таксама ў межах акцыі «Гукае ласкай родны край» анлайн-прывітанне даслала слухачка з Аргенціны — Таццяна Самусенка, якая цяпер хоць і жыве ў рэгіянальнай сталіцы імігрантаў у Берыса, але захоўвае пяшчотныя ўспаміны пра сваіх беларускіх бабуль і дзядуль. «У 2014 годзе ў мяне з'явілася магчымасць лепш пазнаёміцца з Беларуссю — я ўдзельнічала ў мерапрыемстве, якое сабрала ў Мінску беларусаў з усяго свету, — успамінае слухачка, — а сёлета атрымалася прыехаць у Мінск падчас водпуску і ажыццявіць сваю даўнюю мару паездзіць па краіне маіх продкаў. І гэта было проста цудоўна!»

Нагадаем, іміджавая акцыя «Гукае ласкай родны край» праводзіць «пераклічку» ўсіх ахвотных, хто мае беларускія карані. Свае прывітанні і ўспаміны пра малую радзіму ўжо даслалі замежныя беларусы Расіі, Польшчы, Германіі, Грузіі, Італіі, ЗША, Грэцыі і Аўстраліі. Далучыцца да іх можна ў любой краіне свету, калі наведаць афіцыйны сайт міжнароднага радыё «Беларусь» rаdіоbеlаrus.bу і запоўніць адпаведную форму. Для самых актыўных і крэатыўных удзельнікаў падрыхтаваны адмысловыя сувеніры.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пашыраючы далягляды

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.