Вы тут

Допінгу — не


На мінулым тыдні Беларусь ратыфікавала дадатковы пратакол да Канвенцыі супраць прымянення допінгу. Пра гэта нагадаў Баляслаў ПІРШТУК, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, на сустрэчы з Андрэа РЫГОНІ, дакладчыкам па Беларусі камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па палітычных пытаннях і дэмакратыі, членам Палаты дэпутатаў Парламента Італіі. Беларускі віцэ-спікер адзначыў: «Пры гэтым мы бяром на сябе дадатковыя абавязкі і тым самым пацвярджаем, што мы, безумоўна, зацікаўлены ў чысціні спорту».


Баляслаў Пірштук паведаміў, што ў адносінах з Саветам Еўропы ў апошні час вызначыўся прагрэс. У прыватнасці, працуе план дзеянняў па супрацоўніцтве на 2016—2017 гады. Беларусь ставіцца да яго з адказнасцю. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў спадзяецца, што план будзе распаўсюджвацца яшчэ і на 2018 год. Беларускі бок зацікаўлены ў далучэнні да канвенцый і пагадненняў Савета Еўропы. Пазітыўна ацэньваецца такі крок, як запрашэнне беларускіх дэпутатаў на пасяджэнні ПАСЕ. «Са студзеньскай сесіі дэлегацыя, якую вы (Беларусь. — Аўт.) накіруеце ў Страсбург, будзе мець магчымасць удзельнічаць у абмеркаванні ўсіх пытанняў у рамках палітычнай камісіі. Гэтае рашэнне — скачок іншага ўзроўню ў нашых адносінах», — адзначыў яго субяседнік Андрэа Рыгоні.

Да таго ж італьянскі палітык сказаў, што бачыць задачу наблізіць Беларусь да стандартаў і каштоўнасцяў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Ён звярнуў увагу на пазітыўныя крокі ў гэтым кірунку і падкрэсліў, што канчатковая мэта — увесці Беларусь у Савет Еўропы. Пры гэтым, вядома, паўстала пытанне смяротнага пакарання. Яно стане тэмай сённяшняй сустрэчы з рабочай групай Нацыянальнага сходу па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?