Вы тут

У ЦУМе адкрыюць рэзідэнцыю Дзеда Мароза


Ва ўнівермагу «ЦУМ Мінск» у снежні пачне працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза, расказала гандлёвы інспектар аддзела арганізацыі гандлю ААТ «ЦУМ Мінск» Інга Цюрына.


"На 5-м паверсе ў секцыі "Навагодні кірмаш" ужо працуе бясплатная святочная фотазона. Са снежня яна ператворыцца ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза", - патлумачыла Інга Цюрына.

Па суботах (2, 9, 16, 23 снежня) з 12:00 да 16:00 чараўнік будзе чакаць у госці дзетак, якія змогуць не толькі пагутарыць з ім і атрымаць падарунак, але і шапнуць на вушка сваё запаветнае жаданне.

"Дзед Мароз запісвае імя і прозвішча дзіцяці, яго пажаданні. А Снягурка тым часам з бацькамі дзяцей запаўняе спецыяльную анкету, дзе пазначаны прозвішча і імя мамы ці таты і дзіцяці, а таксама нумар тэлефона, куды прыйдзе SMS ад навагодняга чараўніка. У ім і будзе пазначана: які падарунак дзіця хацеў бы атрымаць на Новы год", - патлумачыла Інга Цюрына.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».