Вы тут

«Звязда» праводзіць прамую лінію «Як спажыўцу адстаяць свае правы?»


Газета «Звязда» праводзіць прамую лінію па тэме «Як спажыўцу адстаяць свае правы?» Ці можна вярнуць у краму абутак, набыты падчас распродажу? Што рабіць, калі замарожаная рыба аказалася сапсаванай? Ці можна не плаціць за стрыжку, калі яна вам не падабаецца? Куды звяртацца, калі вам прадалі бракаваны тавар?


Гэтыя і іншыя пытанні можна будзе задаць у наступны чацвер, 30 лістапада, з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 287-18-71. Адказваць на іх будзе старшыня Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганна Уладзіміраўна СУША.

Папярэдне пытанні можна задаць па тэлефоне 287-17-50 ці даслаць на электронны адрас lubneuskaya@zvіazda.by з пазнакай «прамая лінія».

Загаловак у газеце: Увага: прамая лінія!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?