Вы тут

Паступай у БрДТУ — атрымай сучасную адукацыю!*


Адзін з найбуйнейшых навучальных і навуковых цэнтраў у заходнім рэгіёне Беларусі – Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт (БрДТУ) пачаў сваю гісторыю 1 красавіка 1966г. З гэтага часу ў ВНУ падрыхтавана амаль 72 тыс. спецыялістаў.


Сёння ў БрДТУ задзейнічаны ў забеспячэнні навуковага і адукацыйнага працэсаў каля 20 дактароў навук і 170 кандыдатаў навук на 33 кафедрах, займаецца каля 7,5 тыс. студэнтаў дзённай і завочнай формаў навучання, больш за 250 замежных студэнтаў з Кітая, Туркменістана, Турцыі, Нігерыі, Расіі , Таджыкістана, Егіпта, Марока, Казахстана, Іарданіі, Лівіі, Ірака, Эфіопіі, Шры-Ланкі, Бангладэш і Лівана. Універсітэт вядзе падрыхтоўку па 29 спецыяльнасцях першай ступені навучання і 17 спецыяльнасцях другой ступені (магістратура).

У структуры БрДТУ 8 факультэтаў: будаўнічы, эканамічны, машынабудаўнічы, электронна-інфармацыйных сістэм, інжынерных сістэм і экалогіі, завочнага навучання, інавацыйнай дзейнасці, кіравання і фінансаў і факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

Згодна з вэбаметрычным рэйтынгам універсітэтаў па стане на 1 студзеня 2017 года БрДТУ заняў 13 месца з 57 беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі.

БрДТУ падтрымлівае цесныя сувязі з ВНУ Германіі, Францыі, Польшчы, Украіны, Расіі і іншых краін. Міжнароднае ўзаемадзеянне ажыццяўляецца сумеснымі навуковымі даследаваннямі, абменам групамі студэнтаў, стажыроўкамі прафесарска-выкладчыцкага складу і навучэнцаў. БрДТУ уключаны ў сетку Універсітэтаў Рэгіёну Балтыйскага мора (The Baltic Sea Academy), якая была створана па ініцыятыве Ганзейскага парламента (г. Гамбург, Германія). У цяперашні час Сетка аб'ядноўвае каля 30-ці універсітэтаў з Беларусі, Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расіі.

Актыўную дзейнасць па розных напрамках вядуць студэнты універсітэта. Ва ўніверсітэце створаны і працуюць 9 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый і творчыя аб'яднанні.

Напрыклад, навукова-даследчая лабараторыя «Робататэхніка» ажыццяўляе распрацоўку метадаў і алгарытмаў кіравання аўтаномнымі мабільнымі робатамі. У 2015 годзе яна заняла першае месца на чэмпіянаце World Skills ў Беларусі, другое сярод краін СНД і прыняла ўдзел у сусветным чэмпіянаце ў Бразіліі. 14–19 кастрычніка 2017 г. у г. Абу-Дабі (ААЭ) каманда з БрДТУ па мабільнай робататэхніцы ў складзе нацыянальнай зборнай прадставіла Рэспубліку Беларусь на 44-м міжнародным чэмпіянаце WorldSkills International. 

Творчаму самавыяўленню студэнтаў, праяве іх талентаў і індывідуальнасці спрыяе праца студэнцкага клуба, у рамках якога дзейнічае 13 творчых калектываў. Па выніках рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі» ў Палацы спорту г.Мінска ў 2017 годзе харавы калектыў «Белая Вежа» быў узнагароджаны дыплопам Гран-Пры фестывалю.

Згуртаванню студэнцкіх калектываў спрыяе існуючая ў БрДТУ шматгадовая традыцыя працы студэнцкіх атрадаў. Напрыклад, пачынаючы з 2014 года на будаўніцтве Беларускай АЭС у г. Астраўцы прынялі ўдзел больш за 350 студэнтаў, а ў 2011 годзе 26 студэнтаў узводзілі аб'екты народнай гаспадаркі ў Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла.

Накіраванасць у будучыню – гэта сутнасць сённяшняга дня ўніверсітэта, то, чым жыве яго вялікі і дружны калектыў.

БрДТУ будзе ажыццяўляць набор у 2018 годзе на наступныя спецыяльнасці:

НА ВОЧНУЮ ДЗЁННУЮ ФОРМУ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ:

Машынабудаўнічы факультэт

– Аўтаматызацыя тэхналагічных

працэсаў і вытворчасцей

– Аўтасэрвіс

– Машыны і апараты харчовых вытворчасцяў

– Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў

– Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці

– Тэхналогія машынабудавання

Эканамічны факультэт

  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт
  • Лагістыка
  • Маркетынг
  • Фінансы і крэдыт
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
  • Эканоміка электроннага бізнесу (новая спецыяльнасць!)
  • Электронны маркетынг (новая спецыяльнасць!)

Факультэт электронна-інфармацыйных сістэм

– Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі

– Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі

– Штучны інтэлект

– Прамысловая электроніка

– Праграмуемыя мабільныя сістэмы

– Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій

Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі

– Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў

– Меліярацыя і водная гаспадарка

– Прыродаахоўная дзейнасць

– Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна

Будаўнічы факультэт

– Аўтамабільныя дарогі

– Архітэктура

– Вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый

– Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

Архітэктурны дызайн (новая спецыяльнасць!)

Конкурс праводзіцца па факультэтах, акрамя спецыяльнасцяў «Архітэктура» і «Архітэктурны дызайн».

НА ВОЧНУЮ ВЯЧЭРНЮЮ ФОРМУ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ (СКАРОЧАНЫ ТЭРМІН): Тэхналогія машынабудавання

НА ЗАВОЧНУЮ ФОРМУ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ: Аўтасэрвіс. Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі. Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва. Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна. Лагістыка. Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве. (Конкурс праводзіцца па групах тэхнічных і эканамічных спецыяльнасцяў).

НА ЗАВОЧНУЮ ФОРМУ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ (СКАРОЧАНЫ ТЭРМІН): Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт. Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў. Лагістыка. Прамысловая электроніка. Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва. Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў. Тэхналогія машынабудавання. Фінансы і крэдыт. Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве. Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі. Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна. Аўтамабільныя дарогі. (Конкурс праводзіцца па спецыяльнасцях).

Запрашаем выпускнікоў! Усім іншагароднім студэнтам першага курса дзённай формы навучання прадастаўляецца інтэрнат! Для паспяваючых студэнтаў, якія навучаюцца на платнай форме навучання, шырока практыкуецца зніжэнне аплаты, магчымы перавод на бюджэт!

Кантакты

Адрас: 224017, г. Брэст, вул. Маскоўская, 267

Тэлефон: (8-0162) 42-33-93 (прыёмная рэктара),

(8-0162) 42-40-84 (прыёмная камісія);

 Web-сайт: www.bstu.by

*УНП 200002511

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг