Вы тут

На дзіцячым «Еўрабачанні-2017» перамагла ўдзельніца з Расіі


Пераможцам міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" стала Паліна Багусевіч з Расіі, беларуска Хелена Мерааі на пятым месцы.


Прадстаўніца Расіі Паліна Багусевіч набрала 188 балаў. Фота: tass.ru

Паліна нарадзілася ў ліпені 2003 года ў Маскве. Яна вучаніца Акадэміі папулярнай музыкі Ігара Крутога. У 2014 годзе Паліна прыняла ўдзел у першым сезоне праекта "Голас. Дзеці", дзе выступала ў камандзе Дзімы Білана. Яна пераможца шматлікіх конкурсаў. Сярод іх дыплом першай ступені міжнароднага вакальнага конкурсу "Сан-Рэма" для дзяцей і падлеткаў (2015).

На дзіцячым "Еўрабачанні" Паліна Багусевіч падарыла гледачам песню з глыбокім сацыяльным пасылам "Wings". Кампазіцыя ўсяляе надзею, што ніхто ў гэтым свеце не самотны. У кожнага ёсць роўныя магчымасці і правы. І кожны мае права любіць і быць шчаслівым. Па выніках галасавання нацыянальных журы і інтэрнэт-карыстальнікаў прадстаўніца Расіі набрала 188 балаў.

Беларуска Хелена Мерааі на пятым месцы.

У тройцы лідараў таксама Грузія (185) і Аўстралія (172).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».