Вы тут

Раім схадзіць


Лекцыя па літаратуры, фолк-рок мюзікл «Трыстан і Ізольда», «Песня года — 2017» і выстава «Разам да здароўя!» — афіша «Звязды» з 27 лістапада па 3 снежня​.


Лекцыі Bookster з МТС

Фота: legkopolezno.ru

Дзе: пляцоўка Event Space (вул. Кастрычніцкая, 16а)

Калі: 27 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: 7 р.

У межах курса аб'ядналіся розныя погляды і манеры выкладання, таму кожны зможа знайсці лекцыі на свой густ. Са знакамітымі творамі вас будуць знаёміць прафесійныя выкладчыкі і аматары літаратуры.

Заняткі праходзяць у фармаце кніжнага клуба: 45 хвілін вы слухаеце лектара, а затым усіх запрашаюць абмеркаваць твор.

27 лістапада вас чакае выкладчыца літаратуры Гражына Паўлоўская з лекцыяй пра твор «Калекцыянер» (Джон Фаўлз).


Спектакль «Трыстан і Ізольда»

Дзе: Музычны тэатр (вул. Мяснікова, 44)

Калі: 2 і 3 снежня, 18:00

Колькі каштуе: ад 14 р.

Рэжысёр і харэограф-пастаноўшчык спектакля — заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Мікалай Андросаў, праца якога добра знаёмая беларускаму гледачу па мюзіклах Кіма Брэйтбурга «Блакітная камея» і «Джэйн Эйр».

Рэжысёр адзначае, што асновай сачынення стала старадаўняя кельцкая легенда, якая да ХІІ стагоддзя трансфармавалася ў сярэднявечны раман пра каханне рыцара Трыстана і прынцэсы Ізольды. Яны па фатальнай выпадковасці выпілі любоўны напой і асуджаны на пакутлівы злачынны запал.

Гэты сюжэт на працягу стагоддзяў служыў крыніцай натхнення і шматразова распрацоўваўся паэтамі, драматургамі, мастакамі і музыкантамі.


Песня года — 2017

Фота: radiodacha.ru

Дзе: Мінск-Арэна (пр-т Пераможцаў, 111)

Калі: 3 снежня, 18:00

Колькі каштуе: ад 28 р.

3 снежня ў Мінску пройдзе адзін з самых маштабных музычных фестываляў адыходзячага года — «Песня года — 2017», на якім выступяць папулярныя і любімыя артысты. Сярод новых гасцей вечара: Паліна Гагарына, Ірына Алеграва, Алена Цемнікава, ALEKSEEV.

Вядучыя: Лера Кудраўцава і Сяргей Лазараў.

Канцэрт пройдзе ў суправаджэнні Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора і мастацкага кіраўніка Віктара Бабарыкіна.


Выстава «Рабізна нябачных палёў»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» (пл. Кастрычніцкая, 1)

Калі: па 6 снежня

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выкарыстоўваючы веды хіміі, фізікі і філасофіі, Эвеліна Домніч і Дзмітрый Гельфанд ствараюць новыя выразныя сродкі мастацтва і, адпаведна, у літаральным сэнсе нябачаныя дагэтуль творы. 

Акрамя саміх твораў, дзе замест фарбаў выкарыстоўваюцца фізіка-хімічныя ўласцівасці матэрыі, мастакі ствараюць асаблівую сераду для сэнсарнага ўспрымання сваіх фантастычных работ. Эвеліна Домніч і Дзмітрый Гельфанд валодаюць багатым вопытам супрацоўніцтва з прэстыжнымі навукова-даследчымі лабараторыямі, удзельнічалі ў буйных міжнародных выставах
сучаснага мастацтва.


Выстава «Разам да здароўя!»

Дзе: плошча каля Мінскага трактарнага завода (ст. м. «Трактарны завод»)

Калі: з 29 лістапада па 17 снежня

Колькі каштуе: бясплатна

Героі фотапраекта — простыя жыхары невялікіх гарадоў і вёсак Беларусі.

Наведвальнікі фотавыстаўкі пазнаёмяцца з гісторыямі жыхароў Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Яны змянілі свой лад жыцця ў бок здаровага. І гэта дапамагло ім не толькі справіцца з захворваннямі, але і развіць свой асабісты патэнцыял, а таксама натхніла падтрымліваць іншых. 


Выстава «Капялюшны вернісаж»

Фота: БЕЛТА

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: па 3 снежня

Колькі каштуе: 3 р., для школьнікаў – 1.50 р., для студэнтаў і пенсіянераў – 2.50 р.

Штогадовая выстава «Капялюшны вернісаж» дызайнераў з Беларусі і блізкага замежжа адкрылася сёлета 15 лістапада ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно.

Тут прадстаўлены работы каля 30 удзельніц. Прычым, не толькі майстроў капялюшнай справы. Экспазіцыю ўпрыгожваюць таксама карціны, лялькі і аксэсуары ў выглядзе жаночых упрыгожванняў, пальчатак і сумачак, які выраблены ўручную.


Выстава «Віза ў Вырай»

Дзе: Галерэя мастацтваў «Прадмесце» (вул. Старажоўская, 6)

Калі: па 30 лістапада

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Галерэя «Прадмесце» запрашае наведаць выставу Ганны Сілівончык «Віза ў Вырай».

Вобразы птушак нездарма так часта сустракаюцца ў карцінах мастачкі. Натхняючыся вядомымі міфамі, легендамі і паданнямі, пераплятаючы і параўноўваючы гісторыі розных часоў і народаў, мінулае і сучаснасць, архетыпічнае і суб'ектыўнае, Ганна Сілівончык складае новыя казкі, творыць уласную міфалогію.


Музей-фабрыка ёлачных цацак

Дзе: ГЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: да 15 студзеня, 10:00-22:00

Колькі каштуе: 7 р., дзеці – 5 р.

Экспазіцыя музея, кошт якой ацэньваецца ў 800 тысяч долараў, у гэтым годзе папоўнілася філіялам мінскай фабрыкі ёлачных цацак «Грай». Такога вы яшчэ не бачылі: майстры будуць распісваць, рэзаць, ляпіць і рыхтавацца да святаў прама на вачах у наведвальнікаў музея-фабрыкі. Тут жа можна будзе набыць упрыгажэнні ручной працы: у кошт квітка ўключана зніжка на куплю ў краме музея-фабрыкі.

Кожны наведвальнік інтэрактыўнага музея пройдзе шлях даўжынёй у 500 метраў, пазнаёміцца ​​з 1000 артэфактамі. Многія з экспанатаў інтэрактыўныя. Гэта значыць, удзельнічаць, гуляць, чапаць, фатаграфаваць можна і трэба.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».