Вы тут

Хто стаў «Містарам Карэлічы — 2017»?


Што аб'ядноўвае супрацоўніка Дэпартамента аховы, спецыяліста электрасетак і прадстаўніка аддзела па надзвычайных сітуацыях? Усе яны — удзельнікі новага для Карэліцкага раёна конкурсу «Містар Карэлічы — 2017». Свае здольнасці, якасці і ўменні тут дэманструюць не прыгажуні, як мы прывыклі, а маладыя спецыялісты раёна.


Мэтай спаборніцтваў быў пошук сярод дужай паловы самай яркай, творчай, спартыўнай і здаровай асобы на Карэліччыне. Арганізатары мерапрыемства хацелі такім чынам падтрымаць таленавітую моладзь, папулярызаваць беларускую культуру і моду.

А вось для мясцовых дзяўчат, думаецца, гэта відовішчнае свята стала яшчэ і своеасаблівымі агледзінамі патэнцыйных жаніхоў. Дзе, як не тут, за адзін вечар убачыш, як хлопцы абіраюць бульбу, прышываюць гузікі, забіваюць цвікі, гатуюць фірменную страву і нават выносяць смецце. Праверка на гаспадарлівасць была адным з заданняў конкурсу.

 

Розум, трапнасць і трываласць хлопцы паказвалі ў інтэлектуальных і спартыўных спаборніцтвах. Тытул «Містар Спорт», дарэчы, заваяваў Вячаслаў МІСЕЛЯ, супрацоўнік Карэліцкага аддзела па надзвычайных сітуацыях. А званне «Містар Інтэлект», на думку журы, заслужыў Аляксандр СІРОЦІН, работнік Карэліцкага аддзялення Дэпартамента аховы.

Больш за ўсіх пашанцавала Віктару ХВЯСЬКО з філіяла «Карэліцкі раён электрычных сетак». Ён стаў не толькі «Містарам Крэатыўнасць», але і атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.

— Такі конкурс мы арганізавалі ў раёне ўпершыню. Магчыма, таму хлопцы крыху засаромеліся, і ўдзельнікаў было няшмат. Затое гэта дакладна былі самыя лепшыя, — падзялілася ўражаннямі Валянціна ВІШНЕЎСКАЯ, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама. — Спаборніцтвы такога кшталту сярод дужай паловы — з'ява неардынарная і, як аказалася, цікавая. Усе атрымалі масу пазітыўных эмоцый. Думаю, наступным годам удзельнікаў стане больш і конкурс прыжывецца.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Фота Аксаны ЯНУШ

Загаловак у газеце: «Містар Карэлічы»: гаспадарлівы, разумны, нежанаты...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».