Вы тут

Малдова — сувязнае звяно Беларусі з Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропай


Учора ў абедзвюх палатах парламента адбыліся сустрэчы з намеснікам старшыні парламента Малдовы Уладзімірам Віцюком. Спачатку малдаўскую дэлегацыю прыняў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ.


Як адзначыў спікер верхняй палаты, узровень супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі задавальняе беларускі бок. Гэта датычыцца сумеснай працы як у гандлёва-эканамічным, так і ў парламенцкім вымярэнні. Ён таксама дадаў, што кантакты на найвышэйшым і высокім узроўнях вызначаюцца эфектыўнасцю і неабходна прыкласці ўсе намаганні для іх далейшага развіцця. «Мы разглядаем Малдову як сувязнае звяно з краінамі Цэнтральнай, Паўднёвай Еўропы», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Пасля гэтага дэлегацыя накіравалася ў Палату прадстаўнікоў. «У нас напрацавана добрая база, цяпер мы пачынаем не з нуля, а ёсць падмурак, на якім мы можам далей працягваць нашы адносіны, — адзначыў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў ПІРШТУК. — У нас нядрэнна выбудоўваецца супрацоўніцтва на знешніх пляцоўках, у міжнародных арганізацыях».

— Нам бы хацелася, каб мы больш актыўна працавалі на пляцоўках СНД — там, дзе вам цікава, у пытаннях супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе, у парламенцкіх вымярэннях, у эканамічных пытаннях. Безумоўна, у нас ёсць напрацаваныя моманты, якія мы маглі б дапаўняючы ўзмацняць, каб былі карысныя адно аднаму, — дадаў Баляслаў Пірштук.

Уладзімір Віцюк нагадаў, што ў гэтым годзе Беларусь і Малдова адзначаюць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Ён таксама падкрэсліў высокі ўзровень узаемадзеяння дзвюх краін. На яго думку, двум бакам неабходна больш актыўна развіваць патэнцыял у такіх сферах, як сельская гаспадарка, вінаробства і транспарт.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Кампанент партнёрства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?