Вы тут

Стратэгія «Навука і тэхналогіі: 2018-2040» вынесена на абмеркаванне


Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" вынесены на грамадскае абмеркаванне. З поўным тэкстам дакумента можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Фота: articlebio.com

Стратэгія "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" - адзін з ключавых дакументаў, які будзе вынесены на II З'езд вучоных Беларусі. У дакуменце вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць новую якасць эканамічнага росту Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень канкурэнтаздольнасці па шэрагу напрамкаў.

Стратэгія распрацавана вучонымі НАН Беларусі з улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі ад органаў дзяржкіравання, рабочых груп і асобных вучоных.

Адзначаецца, што ініцыятывы інтэлектуалізацыі і лічбавай індустрыялізацыі павінны стаць часткай нацыянальнай ідэі па развіцці Беларусі.

Нарошчванне інтэлектуальнага складніка эканамічнага росту павінна забяспечвацца па трох напрамках - ператварэнне Беларусі ў IT-краіну, узмацненне ўзаемадзеяння ў навуцы і інавацыях, нарошчванне навукова-тэхнічнай кампетэнтнасці і ўзмацненне мабільнасці кадраў.

Прыярытэтамі будуць стварэнне серыйнай вытворчасці электратранспарту, у тым ліку беспілотнага, развіццё робататэхнікі, тэхналогій на аснове "Інтэрнэту рэчаў". Таксама перспектыўнымі напрамкамі лічацца стварэнне штучных нервовых сістэм робатаў (штучнага інтэлекту), малых і звышмалых касмічных апаратаў, сродкаў новага пакалення для лячэння ВІЧ-інфекцыі і гепатыту С, проціпухлінных лякарстваў.

Згодна са стратэгіяй, да 2040 года ў Беларусі павінна быць забяспечана паўсюднае прымяненне камп'ютарных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм у вытворчасці, дзяржкіраванні, абароне, сістэм квантавай крыптаграфіі, воблачных тэхналогій і г. д.

Прадугледжваецца, што дзякуючы рэалізацыі стратэгіі да 2040 года навукаёмістасць ВУП павінна скласці 3 працэнты, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак - 30 працэнтаў у агульным аб'ёме, доля высокатэхналагічных сектараў ў структуры эканомікі - 10 працэнтаў. У агульным аб'ёме вытворчасці прампрадпрыемстваў 25 працэнтаў будзе займаць інавацыйная прадукцыя.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».