19 Верасень, серада

Вы тут

І куды яны ляцяць?


У панядзелак а палове на дзявятую еду на працу. І літаральна праз прыпынак аўтобус спыняецца і доўга стаіць. У гэтым месцы ніколі не бывае затораў, таму пасажыры здзіўлена пазіраюць у вокны. Павольна прасоўваемся на некалькі соцень метраў і заўважаем адначасова, усім салонам, павалены слуп і разбітую ўшчэнт машыну. Людзі ціха перагаворваюцца, выказваюць версіі наконт таго, ці жывы хоць хто з той машыны пасля такой аварыі. Гаворка ідзе пра скрыжаванне вуліц 28 Ліпеня і Кастрычніцкай Рэвалюцыі ў Брэсце. Яшчэ каля дзевяці святлафор не працуе, рэгулююць паток машын супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.


Аварыя ж адбылася каля гадзіны ночы. Вядома, што 31-гадовы кіроўца Аўдзі вылецеў на забаронены сігнал святлафора, літаральна знёс другую іншамарку, якая паварочвала налева і пратараніў слуп. У інтэрнэце паявілася відэа тых страшных імгненняў. Нават неспецыялісту ясна, з якой шалёнай скорасцю імчала тая злашчасная "аўдзі"...

У выніку ў бальніцы аказаліся тры чалавекі з машыны-віноўніцы, а таксама 22-гадовы кіроўца і дзве пасажыркі з машыны, якую збіў ліхач. Усе маладыя людзі, двое з іх у коме.

Менш за суткі раздзяляюць гэтую аварыю з другой, якая адбылася пад Пінскам. У выніку яе загінуў 17-гадовы хлопец. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваныя ў бальніцу. За рулём быў 20-гадовы пінчанін. Ён 25 лістапада атрымаў правы на кіраванне, а 26-га ехаў п'яны і здзейсніў ДТП са смяротным канцом.

Няўжо няма ніякага паратунку ад такой злачыннай дурасці на дарогах? Няўжо бацькі, якія ў абсалютнай большасці выпадкаў купляюць тыя машыны і нават запраўляюць іх, не гавораць дзецям пра бяспеку? Ці яны ўжо не здольныя ўспрымаць любую інфармацыю, нават вось гэтую, якая прысутнічае ў сетках і наглядна паказвае вынік падобнай язды?

Яны чытаюць і бачаць, а потым выпіваюць, сядаюць за руль і нясуцца насустрач пагібелі, не толькі сваёй, але і іншых людзей.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.