Вы тут

Пяцёра мінчан замест работы спалі ва ўсіх на віду


На вакансію “нічога не рабіць” было атрымана за тры дні 1554 рэзюмэ. Арыгінальны спосаб правесці 12 гадзін у ложку за серыяламі і кнігамі і атрымаць за гэта 70 рублёў прапанаваў эксперт па сне Vegas.


— Мы атрымалі сотні пісьмаў ад хранічна сонных людзей, кожны з якіх дастойны выспацца, — кажа Кацярына ГАРАБЕЦ, дырэктар па маркетынгу брэнда Vegas у Беларусі. — Каб быць максімальна аб’ектыўнымі, выбралі пяцёрку тэсціроўшчыкаў з дапамогай генератара выпадковых лічбаў.  

Для кожнага “работніка” былі падрыхтаваны ложак з артапедычным матрацам, падушкамі і коўдрай, пасцельнай бялізнай. Усім выдалі пароль ад wi-fi. З раніцы падалі сняданак. 28 лістапада сотні мінчан з дазволу сваіх начальнікаў змаглі легальна затрымацца дома на сон або заснуць у адным з пяці салонаў Vegas у гандлёвых цэнтрах ”Дамашні ачаг”, “Камелот”, “Трум”, “Замак Home”. У кінатэатры ГЦ “Замак” таксама чакалі гатовых спаць у любой сітуацыі, нават пад добрае кіно. Для гэтага ў адной зале ўладкавалі ложак — камфортнае спальнае месца з падушкамі і коўдрамі заняло нулявы шэраг глядацкай залы №2. У раскладзе былі фільмы на любы сон — блокбастар па коміксах, скандынаўскі нуар і “жахі” з рэйтынгам 16+.

За час Усебеларускага адсыпнога 28 лістапада салоны Vegas наведалі амаль 2000 чалавек. Усе госці і пакупнікі маглі запоўніць анкету, якая дазволіць у будучым палепшыць спальныя месцы — вынікі тэсціравання будуць улічаны падчас распрацоўкі новай лінейкі тавараў кампаніі.

Святлана БАРЫСЕНКА

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.