Вы тут

У Мінск прыехала місія MAPS


У Мінск прыехала місія MAPS, якая выпрацоўвае рэкамендацыі для краіны па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР).

Асноўная задача экспертаў місіі — пошук спосабаў садзейнічання дзяржавам, а таксама слабых месцаў, якія варта выправіць на нацыянальным узроўні, каб палепшыць агульную карціну з дасягненнем МУР. На працягу пяці дзён спецыялісты праводзяць у краіне сустрэчы ў профільных дзяржаўных органах, каб прааналізаваць стартавыя ўмовы для дасягнення Мэт устойлівага развіцця. У выніку місія распрацоўвае для краіны дарожную карту, якая носіць рэкамендацыйны характар.


Злева направа: Ларыса Бельская, Мар'яна Шчоткіна, Санака Самарасінха, Беціна Менэ.

Па словах нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намесніка старшыні Савета Рэспублікі Мар'яны Шчоткінай, Беларусь выбудавала нацыянальную архітэктуру кіравання МУР, куды ўваходзіць і Савет па ўстойлівым развіцці. Віцэ-спікер верхняй палаты беларускага парламента адзначыла, што ў нашай краіне распрацаваны два стратэгічныя дакументы — Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2030 года і Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады. У абодвух з іх у той ці іншай ступені ўлічаны крокі па дасягненні МУР. «Наша галоўная задача (Савета па ўстойлівым развіцці) — гэта ўкараненне паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця ў
рэспубліканскія, галіновыя, рэгіянальныя праграмы рознага ўзроўню і распрацоўка плана мерапрыемстваў, ці, іншымі словамі, дарожнай карты, у якую з розных праграм былі б зведзены ўсе мерапрыемствы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця», — падкрэсліла нацыянальны каардынатар.

Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што сістэма па дасягненні Мэт устойлівага развіцця была выбудавана з улікам нацыянальных асаблівасцяў. «Усё ж такі МУР — гэта мэты агульнапланетарнага маштабу. І тут у адзіночку працаваць ніхто не можа», — паведаміла віцэ-спікер верхняй палаты і дадала, што па гэтай прычыне ішла шчыльная работа разам з Міністэрствам замежных спраў.

Нацыянальны каардынатар таксама расказала пра структуру Савета па ўстойлівым развіцці. Гэта 32 намеснікі міністраў і прадстаўнікоў рэгіянальных органаў. Работа Савета падзелена па чатырох асноўных сектаральных групах — сацыяльная палітыка, статыстычныя даныя, экалогія, эканоміка. Яе каардынацыю ажыццяўляюць адпаведныя дзяржаўныя органы. У краіне праведзены шэраг семінараў для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацый, наладжана работа па інфармаванні грамадства.

Віцэ-спікер падкрэсліла, што Беларусь у частцы дасягнення Мэт устойлівага развіцця працуе па ўсіх напрамках. Пытанне знаходзіцца на кантролі кіраўніка дзяржавы. Мар'яна Шчоткіна выказала надзею, што ўзаемадзеянне з місіяй MAPS дазволіць больш эфектыўна і хутка прасоўвацца на гэтым шляху.

Пастаянны каардынатар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі Санака Самарасінха станоўча ацаніў работу, якую ўжо зрабіла наша краіна на шляху па дасягненні МУР: «Мы лічым, што Рэспубліка Беларусь ужо з'яўляецца і будзе надалей выдатным прыкладам для астатніх краін у плане дасягнення Мэт устойлівага развіцця».

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Маштаб — агульнапланетарны

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.