Вы тут

Як будзе развівацца Аршаншчына?


На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў абмеркавалі праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Аршанскага раёна да 2020 года.


За 10 месяцаў гэтага года аб'ём прамысловай вытворчасці на Аршаншчыне ўдалося павысіць на 0,5% да адпаведнага перыяду мінулага года. У сельскай гаспадарцы таксама намецілася станоўчая дынаміка, павялічыліся экспарт і сярэдні заробак. «Дасягнуць гэтых вынікаў было немагчыма без вырашэння многіх складаных праблем пры абмежаваных грашовых рэсурсах. Так, былі разблакаваныя рахункі, без затрымак выплачваецца зарплата, палепшаны ўмовы працы, наведзены парадак у цэхах і на тэрыторыях прадпрыемстваў. Цяжка, але паслядоўна вырашаюцца пытанні па фінансаванні аб'ектаў будаўніцтва аграпрамысловага комплексу», — паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Ён нагадаў, што на мінулым тыдні першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі і старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў правялі ў Оршы чарговую рабочую сустрэчу з кіраўнікамі банкаў, Мінсельгасхарча, Мінфіна і Мінэканомікі. Вырашалася асноўная праблема — закрэдытаванасць прадпрыемстваў і адсутнасць рэальнага забеспячэння крэдытаў. «Аднак без нарошчвання вытворчасці малака і мяса не будзе эфектыўна працаваць уся вертыкаль інтэграванай структуры аграпрамысловага комплексу — а гэта аснова эканомікі раёна», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр лічыць, што, акрамя аператыўных мер, раёну патрэбна сярэднетэрміновая стратэгія развіцця, дзе на аснове комплекснага аналізу вызначацца дадатковыя пункты росту і мэтавыя арыенціры. Для гэтага прынята рашэнне аб распрацоўцы праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Аршанскага раёна да 2020 года. «У працэсе работы над праграмай з'явілася больш дакладнае разуменне развіцця не толькі дзеючага патэнцыялу, але і стварэння новых напрамкаў, кшталту інфармацыйных тэхналогій, а таксама новых падыходаў да ўдасканалення рознічнага гандлю, прадпрымальніцтва», — паведаміў прэм'ер-міністр. Асноўны распрацоўшчык дакумента — Міністэрства эканомікі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.