Вы тут

Традыцыйныя навагоднія дэсерты з усяго свету


У розных краінах існуюць свае традыцыі сустрэчы Новага года. Адзінае, што аб'ядноўвае ўсіх жыхароў планеты, — гэта падача дэсерту ў канцы багатай святочнай трапезы.


Знакаміты кекс штолен — Германія

Яго трэба гатаваць не пазней, чым за 3—4 тыдні да свята, каб ён добра насыціўся водарамі начынкі.

Спатрэбіцца: 0,5 кг мукі, 100 г тварагу, 360 г масла, 100 г цукру, дробка солі, 40 г свежых дражджэй, 120 мл малака, 80 мл рому, 150 г сухафруктаў (курага, чарнасліў), 100 г разынак , 50 г грэцкіх арэхаў, 50 г фундуку, 1 шклянка вадкага мёду, 1 пакуначак ваніліну, 1 лімон, 200 г цукровай пудры.

Сухафрукты здрабніце, дадайце разынкі, сечаныя арэхі і ром, змяшайце, змясціце ў слоік з накрыўкай і пакіньце мінімум на 4 гадзіны. Малако крыху падагрэйце, дадайце мёд, дрожджы і добра змяшайце, каб дрожджы растварыліся. Пакіньце сумесь у цёплым месцы на 20 хвілін. У глыбокую міску прасейце муку, дадайце тварог, парэзанае на кавалачкі масла (120 г), цукар, ванілін, надзёртую лімонную цэдру, соль і падрыхтаваную рошчыну. Добра вымесіце, накрыйце ручніком і пакіньце ў цёплым месцы на 1 гадзіну. Потым дадайце сумесь сухафруктаў і арэхаў і добра ўмясіце іх у цеста. Раскачайце яго ў прамавугольнік, сфармуйце штолен, загарнуўшы адзін край цеста, выкладзіце на засланую пергаментам бляху і пакіньце на 20 хвілін. Выпякайце штолен пры тэмпературы 175 °С каля 50—60 хвілін. Калі пірог заўчасна румяніцца, накрыйце яго фольгай. Растапіце масла, якое засталося (240 г) і паліце яго часткай гарачы пірог, затым пасыпце цукровай пудрай, паўтарайце працэдуру, пакуль не скончыцца масла. Насычаны штолен загарніце ў фольгу і захоўвайце ў сухім месцы.


Штрудзель калядны — Аўстрыя

Спатрэбіцца: 1 ліст гатовага слоенага цеста, 3 яблыкі, 50 г міндалю, 50 г разынак, 0,5 ч. л. молатай карыцы, 10 ст. л. каньяку, 1 ст. л. цукровай пудры, 2 пакуначкі ваніліну, 1 ст. л. масла.

На ноч замачыце разынкі ў каньяку і пакіньце пры пакаёвай тэмпературы, а потым зліце вадкасць і прасушыце. Яблыкі ачысціце і нарэжце кубікамі, дадайце разынкі, сечаны міндаль, ванілін, пудру і карыцу і добра змяшайце. Слоенае цеста злёгку раскачайце ў прамавугольнік, на сярэдзіну выкладзіце начынку. Краі цеста надрэжце і загарніце да цэнтра, пераплятаючы паміж сабой і закрываючы начынку. Замажце пірог растопленым маслам і запякайце ў разагрэтай да 190 °С духоўцы на працягу 25 хвілін. Гатовы штрудзель пасыпце цукровай пудрай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?