Вы тут

Як самому звязаць «вожыкавыя рукавіцы»?


Самі рукавіцы вяжуцца як і ўсе іншыя, толькі носік варта зрабіць даўжэйшым, што не павінна выклікаць цяжкасцяў у вязальшчыц.


Прапануем вашай увазе невялічкі майстар-клас па вязанні «калючак».

Набіраем для ўзору 20 петляў, вяжам правымі першы рад. Другі рад — левыя.

Трэці рад: 3 правыя. У наступную правую пятлю ўваходзіць кручок і робіць 6 паветраных петляў. Далей кручок адкладаем і верхнюю пятлю вяртаем на пруток. Сачыце ўважліва, каб петлі не перакрыжоўваліся. Вяжам такія «калючкі» праз 3 пятлі: 3 пятлі правыя, «калючка», 3 правыя, «калючка».

Чацвёрты рад: левыя петлі. Пажадана вязаць туга, інакш будуць дзіркі за «калючкамі».

Пяты рад аналагічны трэцяму раду, але «калючкі» ідуць у шахматным парадку.

Загаловак у газеце: «Вожыкавыя рукавіцы»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.