Вы тут

У Мінску пасажыр пагражаў таксісту нажом


Пасля трох гадзін ночы да аператара службы 102 ГУУС Мінгарвыканкама звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік-таксіст, які заявіў, што некалькі хвілін таму невядомы мужчына, якога ён падвозіў, пад пагрозай выкарыстання нажа патрабаваў грошы.


На месца здарэння тут жа выехаў нарад. Цягам некалькіх хвілін зламыснік, які быў у стане алкагольнага ап'янення, быў затрыманы супрацоўнікамі раённага аддзела Дэпартамента аховы. Ім быў 42-гадовы мінчанін, які пры сабе меў нож. Высветлілася, што грамадзянін каля аднаго з прыпыначных пунктаў па Партызанскім праспекце падышоў да таксі, каб скарыстацца яго паслугамі. Аднак, сеўшы на задняе сядзенне, дастаў нож і пачаў патрабаваць у кіроўцы грошы. У таго атрымалася пакінуць машыну і выклікаць міліцыю.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пагражаў таксісту нажом

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.