Вы тут

Расследаванне па факце знікнення Максіма Мархалюка падоўжана


З-за неабходнасці выканання значнага аб'ёму следчых і іншых працэсуальных дзеянняў тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай справе, заведзенай па факце знікнення малалетняга жыхара вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна Максіма Мархалюка, падоўжаны да чатырох месяцаў. Такая інфармацыя з'явілася на сайце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.


«У ходзе высвятлення абставін крымінальнай справы следчымі УСК па Гродзенскай вобласці ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, органамі мясцовага самакіравання, МНС, Міністэрствам абароны праведзена вялікая праца, накіраваная на ўстанаўленне месцазнаходжання зніклага.

У рамках спецыяльна распрацаваных міжведамасных планаў рэалізуецца комплекс аператыўна-вышуковых і следчых дзеянняў, праводзіцца шэраг экспертных даследаванняў. Працягнуты пошукавыя мерапрыемствы ў меркаваным напрамку руху хлопчыка — забалочанай мясцовасці ляснога масіву Нацыянальнага парка «Белавежская пушча». Зніклы абвешчаны ў міжнародны вышук. Старанна аналізуецца і правяраецца любая інфармацыя, у тым ліку якая з'яўляецца ў сродках масавай інфармацыі і інтэрнэце. Адпрацоўваюцца розныя версіі знікнення падлетка».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?