Вы тут

Еўрапейскія гульні ў Беларусі стануць найлепшымі ў гісторыі


Беларусь забяспечыць падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года на самым высокім узроўні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў учора падчас сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


«Вы павінны ведаць, што ў Беларусі ў вас моцны пункт апоры. Вы заўсёды можаце разлічваць на нашу краіну. Тым больш наперадзе ў нас такая вялікая, знакавая падзея (ІІ Еўрапейскія гульні 2019 года), і нам трэба будзе вельмі шмат зрабіць, — сказаў кіраўнік краіны. — Нашы прадстаўнікі зусім нядаўна паведамлялі аб сітуацыі, звязанай з падрыхтоўкай да ІІ Еўрапейскім гульняў. Хачу вас запэўніць, што ўсё, што мы паабяцалі, да сярэдзіны 2019 года будзе мадэрнізавана, пабудавана і апрабавана. І вы не будзеце мець ніякіх праблем ні з гасцямі — іх рассяленнем, харчаваннем, — ні са спартсменамі, трэнерамі, спецыялістамі, функцыянерамі алімпійскіх камітэтаў. Мы зробім гэта, як і ўласціва Беларусі, вельмі душэўна, адкрыта».

«Гэта будуць найлепшыя Еўрапейскія гульні. Таму што гэтай Алімпіядай будзе жыць увесь беларускі народ», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Янез Качыянчыч адзначыў, што кіраўнік нашай дзяржавы запрасіў яго ў Беларусь адразу ў дзвюх якасцях — Прэзідэнта краіны і прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. «Вы адзін з тых лідараў, на якіх трымаецца свет. І калі вы абяцаеце, што ўсё будзе арганізавана добра, значыць, так яно і будзе», — заявіў прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. «Мы вельмі задаволены тым, як ідзе падрыхтоўка. Мы цалкам укладваемся ў часавы графік. І я ўпэўнены, што Еўрапейскія гульні ў Мінску будуць самымі лепшымі ў гісторыі», — дадаў Янез Качыянчыч.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».