Вы тут

Амаль кожны чацвёрты беларус рэгулярна займаецца спортам


Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў ДУРНОЎ падчас круглага стала на тэму фарміравання здаровага ладу жыцця і прафілактыкі негатыўных з'яў у маладзёжным асяроддзі, які адбыўся ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.


— Аналіз статыстычных даных паказвае імкненне беларускіх грамадзян да актыўнага ладу жыцця. Сярэдні паказчык колькасці людзей, якія займаюцца фізічнымі практыкаваннямі і спортам, складае 22,5%, або больш за 2 млн чалавек, — адзначыў Вячаслаў Дурноў. — Гэта і дзеці, і маладыя, і пажылыя людзі, якія наведваюць спартыўныя секцыі, гурткі.

Ён таксама нагадаў, што сёння ў Беларусі налічваецца больш за 23 тысячы фізкультурна-спартыўных збудаванняў, а за апошнія пяць гадоў у краіне ўведзена ў эксплуатацыю больш за 100 аб'ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння. Загрузка падобных устаноў — на высокім узроўні і складае каля 79% у 2017 годзе, што больш, чым у 2016-м.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла МАКАРЫНА-КІБАК лічыць, што сёння ў краіне аб здаровым ладзе жыцця кажуць сапраўды шмат. «Але апошнім часам адбылося спрашчэнне гэтага паняцця, таму гавораць толькі пра два яго складнікі: прытрымліванне дыеты і выкананне пэўных фізічных практыкаванняў, — сказала яна. — Аднак гэта захаванне і фізічнага, і псіхічнага здароўя. Здаровы лад жыцця — гэта таксама і маральны дабрабыт».

Дарэчы, зараз у камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы знаходзіцца законапраект аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у закон аб фізічнай культуры і спорце.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Спартыўная дзяржава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?