Вы тут

Вызначыліся пераможцы адкрытай студэнцкай алімпіяды BIT-CUP 2017


Спаборніцтвы прыцягнулі ўвагу 297 студэнтаў з 32 ВНУ і ССНУ Беларусі, Расіі і Украіны. Сярод вышэйшых навучальных устаноў па колькасці заваяваных прызавых месцаў лідзіруе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, а сярод сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў — Віцебскі тэхналагічны каледж.


Усе задачы для ўдзельнікаў складаліся спецыялістамі беларускіх і сусветных ІТ-кампаній. Гэта рэальныя заданні на аснове прадуктаў кампаній, з якімі маладыя спецыялісты сутыкнуцца  на працы. Такі фармат спаборніцтваў вельмі  каштоўны для падбору новых кадраў для ІТ-індустрыі: пакуль студэнты спрабуюць свае сілы ў сапраўдных задачах, іх складальнікі-працадаўцы аналізуюць узровень падрыхтоўкі канкурсантаў і пасля прапануюць найлепшым удзельнікам работу або стажыроўку.

— Вучоба ў БДУІР традыцыйна арыентаваная на практыку, — падкрэслівае прарэктар універсітэта па вучэбнай рабоце Барыс НІКУЛЬШЫН. — Мы шмат працуем з заказчыкамі кадраў: у пачатку 2000-х гадоў нашым партнёрам стаў Парк высокіх тэхналогій, а яшчэ раней ва ўніверсітэце з'явіліся першыя вучэбна-навуковыя лабараторыі, створаныя сумесна з вядучымі сусветнымі IT-кампаніямі. Цяпер іх ужо 47.

Студэнтка другога курса БДУІР Анастасія Казлоўская ўзяла першае месца ў намінацыі па рабоце з базамі дадзеных (SQL). Дзяўчына прызнаецца, што перамога стала сюрпрызам і для яе самой, і для канкурэнтаў-старшакурснікаў: "Мы толькі пачалі вывучаць гэты прадмет тры месяцы таму. Думаю, справа ў тым, што мы выконваем велізарны аб'ём лабараторных работ. Тое, што пачулі ад выкладчыкаў на лекцыях, і самую апошнюю інфармацыю, атрыманую з інтэрнэт-крыніц, адразу ж укараняем на практыцы: індустрыя развіваецца такімі тэмпамі, што новыя падручнікі проста не паспяваюць друкавацца. На алімпіядзе я вывучыла некалькі новых функцый і навучылася вырашаць задачы за вельмі абмежаваны час".

Алімпіяда BIT-Cup праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам спаборніцтваў выступае факультэт камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР —  вядучы IT-факультэт у нашай краіне.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.