У аўстралійскім штаце Заходняя Аўстралія выратавалі рыбакоў, якія затрымаліся ў балоцістай прыбярэжнай зоне, паведамляе ABC News.
Двое мужчын з сабакам адправіліся на рыбалку ў пятніцу. Іх блізкія паднялі трывогу пасля таго, як у панядзелак рыбакі не вярнуліся дадому. Зніклых знайшлі толькі праз чатыры дні. Як высветлілася, пазадарожнік, на якім яны ехалі, заграз у бязлюдных месцах на поўначы ад горада Брум (акруга Кімберлі). У нейкі момант адзін з рыбакоў заўважыў кракадзіла, які падбіраўся да машыны. Мужчыны вырашылі схавацца ад рэптыліі на даху аўтамабіля. Да таго часу, як падышла дапамога, яны ўжо чатыры ночы правялі на даху пазадарожніка. Супрацоўнік паліцыі Брум Марк Балфур расказаў, што рыбакі былі вельмі аслабелыя, абязводжаныя і атрымалі цеплавы ўдар.
Грабністы кракадзіл лічыцца адным з найбуйнейшых драпежнікаў на планеце. Самцы гэтага віду дасягаюць сямі метраў у даўжыню і вагі да дзвюх тон.
Іван КУПАРВАС
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.