Вы тут

На «Беларусь 1» стартаваў праект Агенцтва тэленавін «Усім навука»


У рамках праграмы «Панарама» ў эфіры «Беларусь 1» днямі стартаваў новы праект Агенцтва тэленавін «Усім навука» — аб распрацоўках Нацыянальнай акадэміі навук, іх практычным і тэарэтычным прымяненні, эфектыўнасці даследаванняў і іх укараненні ў вытворчасць.


У новай рубрыцы карэспандэнты АТН пачынаюць падводзіць вынікі года. Журналісты паспрабуюць адказаць на пытанні, як упісваюцца нацыянальныя навуковыя праграмы і праекты ў сістэму міжнароднай даследчай дзейнасці, наколькі запатрабаваныя яны ў эканамічнай і сацыяльнай сферах і што перашкаджае прасоўванню навуковых ідэй.

«Усім навука» раскажа пра тое, як навукоўцы НАН Беларусі супрацоўнічаюць з БелАЗам, пра ўнікальныя вытворчасці ў Светлагорску, сістэму зандзіравання зямлі і энергаэфектыўную святлодыёдную тэхніку, як навукоўцы Інстытута лесу ў Гомелі працуюць над калекцыяй штамаў грыбоў, якая прызнана нацыянальным здабыткам краіны, а таксама аб даследаваннях захворванняў дрэў. Дарэчы, больш за 15 беларускіх адкрыццяў у гэтай галіне зарэгістраваныя ў Міжнародным банку генаў Нацыянальнага цэнтра ЗША. Ужо сёння ў межах рубрыкі «Усім навука» гледачы даведаюцца, дзе беларусы могуць зрабіць генетычны пашпарт, у якую спартыўную секцыю лепш аддаць дзіця, каб вырас сапраўдны чэмпіён; дзе захоўваецца жывы архіў Беларусі і як вызначыць сваю схільнасць да рэдкіх генетычных захворванняў.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зазірніце ў Акадэмію навук

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.