Вы тут

Каляндар стрыжак на снежань


1 снежня, пятніца. Стрыжка пагражае душэўнай раўнавазе. Афарбоўку валасоў варта адкласці.

2 снежня, субота. Няўдалы дзень для стрыжкі: рызыкуеце ўгнявіць Фартуну. Для нармалізацыі ўзаемаадносін варта выкарыстоўваць натуральныя фарбавальнікі светлых або рудых тонаў.

3 снежня, нядзеля. Сёння лепш не стрыгчыся і не рабіць ніякіх працэдур для валасоў, нават калі гэта звычайная маска, якую вы робіце заўсёды. Валасы могуць пашкодзіцца.

4 снежня, панядзелак. Не стрыжыцеся: здароўе даражэйшае. Непажаданая і любая афарбоўка валасоў — могуць узнікнуць фінансавыя і камунікатыўныя праблемы.

5 снежня, аўторак. Стрыжка, зробленая сёння, абавязкова павысіць ваш настрой і баявы дух. Для афарбоўкі валасоў не рэкамендуецца выкарыстоўваць сінтэтычныя фарбавальнікі, а вось натуральныя будуць прыцягваць грошы.

6 снежня, серада. Варта падстрыгчыся сёння, каб прыцягнуць на свой бок поспех у справах, вучобе і бізнесе. Дазваляецца афарбоўваць валасы толькі ў колер, які ўплывае на вас пазітыўна.

7 снежня, чацвер. Падстрыгаць валасы сёння — да праблем з грашыма і людзьмі, цяжкасцяў у працы і вучобе. Для афарбоўкі валасоў карыстайцеся толькі праверанымі колерамі.

8 снежня, пятніца. Вынік стрыжкі вас расчаруе. Не варта ў гэты дзень фарбаваць валасы.

9 снежня, субота. Змена прычоскі хоць і не паўплывае на стан валасоў, але не самым спрыяльным чынам адаб'ецца на агульным самаадчуванні. Ад афарбоўкі таксама ўстрымайцеся.

10 снежня, нядзеля. Адмоўцеся сёння ад стрыжкі. Афарбоўка таксама можа прайсці не вельмі ўдала.

11 снежня, панядзелак. Падстрыжыцеся сёння і афарбуйце валасы, калі хочаце пазбавіцца ад дэпрэсіі і дрэннага настрою. Праўда, валасы пачнуць больш секчыся — вось такая цана пазбаўлення ад меланхоліі і суму.

12 снежня, аўторак. Калі хочаце прыцягнуць у сваё жыццё новых людзей, разнастаіць будні захапляльнымі падзеямі, сустрэць сваё каханне, то падстрыгайцеся сёння. Добры дзень для афарбоўкі валасоў, будзеце задаволеныя.

13 снежня, серада. Тыя, хто выбера сённяшні дзень для стрыжкі, можа ў хуткім часе набыць уласнасць, а таксама адчуе спрыяльныя змены ў кар'еры. Афарбоўка валасоў сёння паспрыяе нармалізацыі адносін у калектыве.

14 снежня, чацвер. Стрыжка катэгарычна забароненая, бо яна можа паўплываць на ваш лёс неспрыяльным чынам. Афарбоўку таксама перанясіце на іншы дзень.

15 снежня, пятніца. Зрабіце стрыжку сёння, калі хочаце ў хуткім часе пазнаёміцца з цікавым чалавекам процілеглага полу. Добры дзень для афарбоўкі, колер валасоў атрымаецца яркі і ўстойлівы.

16 снежня, субота. Падстрыжыце валасы сёння, каб прыцягнуць у сваё жыццё грошы, поспех у бізнесе, гандлі. Можна эксперыментаваць з колерам валасоў.

17 снежня, нядзеля. Стрыгчы валасы не рэкамендуецца. Аддайце перавагу аб'ёмным укладкам. Афарбоўваць валасы сёння можна толькі ашчаднымі фарбавальнікамі.

18 снежня, панядзелак. Не стрыжыце валасы сёння, калі не хочаце згубіць сваё каханне. Неспрыяльны дзень і для афарбоўкі валасоў.

19 снежня, аўторак. Неспрыяльны дзень. Стрыжка можа прыцягнуць праблемы са здароўем. Адмоўцеся ад афарбоўкі таксама.

20 снежня, серада. Вынік стрыжкі вас расчаруе. Сёння наогул лепш адмовіцца ад любых працэдур з валасамі.

21 снежня, чацвер. Вынік стрыжкі перасягне вашы чаканні. Фарбавацца варта толькі ў светлыя колеры.

22 снежня, пятніца. Стрыжка валасоў сёння зробіць вас удачлівымі, палепшыцца здароўе. Добра фарбаваць валасы ў цёмныя адценні.

23 снежня, субота. Каб павысіць імунітэт, зрабіце незвычайную стрыжку, паэксперыментуйце з іміджам. Калі хочаце радыкальна змяніць колер валасоў, то сёння самы прыдатны час.

24 снежня, нядзеля. Стрыжка сёння хоць і паскорыць рост валасоў, але зробіць іх непаслухмянымі. Лепш за ўсё пафарбаваць валасы ў светлыя адценні, гэта дапаможа пазбегнуць большасці няўдач.

25 снежня, панядзелак. Стрыжка можа прывесці не толькі да матэрыяльных растрат, але і да пагаршэння здароўя. Лепш не фарбавацца.

26 снежня, аўторак. Лепш не эксперыментаваць, а зрабіць тую стрыжку, якую ўжо рабілі неаднаразова. Можна асвятляць і таніраваць валасы.

27 снежня, серада. Стрыжка валасоў ніяк не паўплывае на ваш лёс. Для афарбоўкі аддайце перавагу цёмным адценням.

28 снежня, чацвер. Сёння валасы, як і ўвесь астатні арганізм, аслабленыя, таму паспрабуйце ўстрымацца ад стрыжкі. Афарбоўку лепш адкласці.

29 снежня, пятніца. Нейтральны дзень для стрыжкі і афарбоўкі.

30 снежня, субота. Наведванне цырульніка ў гэты дзень дазволіць вам чароўна выглядаць на навагоднія святы.

31 снежня, нядзеля. Добры перыяд для стрыжкі і афарбоўкі валасоў. Не ўпусціце час.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?