Вы тут

У Савеце Рэспублікі разгледзелі 14 пытанняў


У парадку дня чарговага пасяджэння трэцяй сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання былі законапраекты, звязаныя з двухбаковымі міжнароднымі адносінамі, Нацыянальнай акадэміяй навук, ЕАЭС, Мэтамі ўстойлівага развіцця...


Парламентарыі ратыфікавалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Кітаем у рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАХМАНАЎ адзначыў, што пагадненне вызначае канкрэтныя дэталі ўзаемадзеяння.

Ухвалены таксама змены ў Закон «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». У законапраекце ўдакладняюцца задачы, якія стаяць перад НАН, тлумачыць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына СТАРАВОЙТАВА. Гэта пытанні, звязаныя з маніторынгам расліннага і жывёльнага свету, а таксама з правядзеннем навуковых даследаванняў у касмічнай прасторы. Акадэмія навук і раней займалася гэтымі напрамкамі, але ў дадзеным законапраекце яны замацоўваюцца ў адзіным выглядзе.

Прагаласавалі сенатары і за змены ў Закон «Аб патэнтах на вынаходкі, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры». «Гэта пытанне эфектыўнасці і якасці нашай даследчай дзейнасці ў розных сферах, — гаворыць Ірына Старавойтава. — Закон мае сур'ёзныя прагрэсіўныя рысы. Патэнтаўладальнікі цяпер змогуць атрымаць кампенсацыю ў выпадку парушэння іх правоў. І памер кампенсацыі будзе ад 1 да 50 000 базавых велічынь. Гэтая норма ўводзіцца ўпершыню.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Канкрэтыка на Шаўковым шляху

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.