Вы тут

У Палаце прадстаўнікоў адбылося сумеснае пасяджэнне


Учора дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу мелі магчымасць задаць пытанні членам урада на тэмы, якія іх хвалююць. Але асноўная — стан аграпрамысловага комплексу (АПК).


Міхаіл Русы, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, асобна спыніўся на праблеме стратных гаспадарак. Іх колькасць з пачатку 2017 года знізілася больш чым на 40%, але пытанне застаецца актуальным. Для падтрымкі такіх вытворчасцяў плануецца да канца года дапрацаваць указ па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў. «Падрыхтаваны праект указа з асаблівым падыходам дасудовага аздараўлення гэтых гаспадарак, таму што тыповае банкруцтва і санацыя не зусім падыходзяць для вёскі», — растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Усяго для працэдуры дасудовага аздараўлення было вызначана 323 прадпрыемствы, але пасля пераўтварэнняў такіх арганізацый стала 307. Па звестках за студзень—верасень, аднавілі плацежаздольнасць 40 арганізацый, палепшылі каэфіцыенты плацежаздольнасці 117, не змянілася сітуацыя ў 103 прадпрыемствах, пагоршылі каэфіцыенты плацежаздольнасці 47 арганізацый. У 102 арганізацыях будзе ўводзіцца антыкрызіснае кіраванне.

Для падтрымкі ўсяго АПК таксама распрацуюць дадатковую крыніцу льготнага крэдытавання комплексу. «З прычыны спецыфікі АПК, дзе абарачальнасць абаротнага капіталу складае звыш года, сельскагаспадарчыя арганізацыі непазбежна павінны прыцягваць крэдытныя рэсурсы», — адзначыў Міхаіл Русы. У якасці такога механізма можна будзе разглядаць магчымасць унясення ў статутны фонд ААТ «Белаграпрамбанк» мэтавых рэсурсаў. Кажучы пра крэдыты на рынкавых умовах, віцэ-прэм'ер адзначыў, што яны прыводзяць да нарошчвання запазычанасцяў і пагаршэння фінансавага стану гаспадарак.

Уладзіслаў Шчэпаў, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы, пацікавіўся ў віцэ-прэм'ера аб экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расію, Вадзім Дзевятоўскі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, запытаў пра выкарыстанне пальмавага алею ў беларускіх сырах, што, як высветлілася, тлумачыцца іх фальсіфікацыямі, а Віктар Чайчыц, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, пацікавіўся станам развіцця фермерскіх гаспадарак у краіне.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Новыя крыніцы для падтрымкі АПК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.