Вы тут

Сёння ў Мінску стартуюць VІІ Міжнародныя гульні баявых майстэрстваў


Буйны турнір пройдзе на чатырох арэнах сталіцы, у форуме прымуць удзел каля чатырох тысяч спартсменаў з 71 краіны, якія прадстаўляюць 15 напрамкаў адзінаборстваў. Найбольшая колькасць удзельнікаў у такіх папулярных відах, як тэквандо ІTF і каратэ. Беларускія атлеты заяўлены ў сямі відах адзінаборстваў.


Каб атрымаць права правесці Міжнародныя гульні баявых майстэрстваў, краіне давялося вытрымаць канкурэнцыю з боку Македоніі і Сербіі. Спецыяльная камісія наведала ўсе нашы спартыўныя аб'екты, убачыла інфраструктуру і на кангрэсе прыняла рашэнне арганізаваць форум у Мінску.

— Баявыя майстэрствы дастаткова папулярныя ў нас у краіне. Традыцыйна асаблівая ўвага ўдзяляецца развіццю тэквандо, каратэ, змешаных адзінаборстваў ММА, грэплінгу. У беларускіх аматараў спорту на Міжнародных гульнях баявых майстэрстваў будзе выдатная магчымасць убачыць розныя напрамкі, — адзначыў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Барауля. — З тэхнічнага пункту гледжання ўсё неабходнае абсталяванне ў нас ёсць: татамі, рынгі, даянгі. У гэтым кірунку аргкамітэт спрацаваў добра. Таксама вялікая колькасць удзельнікаў і гасцей — гэта яшчэ і праверка для нашых гасцінічных службаў перад другімі Еўрагульнямі, — сказаў ён.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі тэквандо ІTF прафесар Ры Ёнг Сон выказаў словы падзякі Мінспорту, Беларускай лізе тэквандо за арганізацыю гульняў баявых майстэрстваў. «Упэўнены, віды адзінаборстваў, якія будуць прадстаўлены ў Мінску, спадабаюцца гледачам. Міжнародная федэрацыя ўжо ацаніла падтрымку з боку журналістаў. СМІ актыўна асвятляюць ход падрыхтоўкі да гульняў, і для федэрацыі гэта вельмі важна», — падкрэсліў кіраўнік.

Турніры па рукапашным баі, ММА, грэплінгу і арыенталу адбудуцца на «Чыжоўка-Арэне», па каратэ і панкратыёне — у палацы спорту «Уручча», па тэквандо — на веладроме комплексу «Мінск-Арэна», а ў лёгкаатлетычным манежы БДУФК прадэманструюць сваё майстэрства прадстаўнікі муай-тай, кунг-фу, кікбоксінга, джыу-джытсу і іншых відаў баявых майстэрстваў. Уваход на арэны — вольны.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Магчымасць убачыць усё!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.