Вы тут

Хто заплаціць за разбіты ў краме посуд?


Учора ў рэдакцыі «Звязды» прайшла прамая лінія па правах спажыўцоў. На пытанні чытачоў адказвала старшыня Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганна Уладзіміраўна СУША.


— Выпадкова разбіў бутэльку ў краме. Ці павінен я за яе заплаціць?

— Трэба аналізаваць, з якой прычыны гэта адбылося. Многія лічаць, што пакуль не ўзялі чэк у рукі, не нясуць ніякай адказнасці за тавар. Але па правілах рознічнага гандлю пакупнік, які незнарок нанёс пашкоджанне маёмасці крамы, мусіць яе аплаціць. Нават калі нешта разбіла ваша дзіця, а не вы самі, таксама трэба будзе кампенсаваць урон.

Бывае і віна крамы. Напрыклад, вы разбілі посуд, бо вузкі праход паміж паліцамі быў застаўлены каробкамі. Ці паслізнуліся на нявыцертай падлозе. Часам справа ў дрэннай выкладцы тавару: з-за недахопу плошчы крама спрабуе ўціснуць на стэлажы як мага больш тавараў. Тады спажывец плаціць не павінен. Назірала неяк выпадак за мяжой: пакупніца дацягнулася да верхняй паліцы, вырашыла ўзяць пачак кавы, а той паляцеў на адваротны бок, дзе на такім жа ўзроўні стаяла віно. Шэсць бутэлек разбілася. Але крама не спаганяла грашовыя сродкі за гэты інцыдэнт.

Заўсёды ў гандлёвых аб'ектах ёсць відэакамеры, і, калі ўзнікае спрэчнае пытанне, настойвайце, каб паглядзелі запісы і ўбачылі, у чым насамрэч была прычына пашкоджання тавару.

(Поўны варыянт прамой лініі чытайце ў наступных нумарах «Звязды».)

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Фо­та Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.