Вы тут

У Мінску па выніках конкурсу ўзнагародзяць лепшых валанцёраў БРСМ


5 снежня ў 15.00 каля навагодняй ёлкі гандлёвага цэнтра “Сталіца” адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых добраахвотнікаў БРСМ па выніках рэспубліканскага конкурсу “Валанцёр года — Добрае Сэрца".


Фота: БЕЛТА

У Міжнародны дзень валанцёра, які традыцыйна адзначаецца 5 снежня, у Мінск з усіх куткоў Беларусі прыедуць больш за 150 валанцёраў саюза моладзі — пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Валанцёр года — Добрай Сэрца” ў намінацыях: “Лепшы валанцёрскі атрад сярод вучнёўскай моладзі", “Лепшы валанцёрскі атрад сярод студэнцкай моладзі", “Лепшы валанцёрскі атрад сярод працоўнай моладзі", “Асабісты ўклад”, “Лепшы валанцёрскі праект”, “Лепшая група ў сацыяльнай сетцы”.

У гэтым годзе фінальны акорд рэспубліканскага праекта абяцае стаць яркім, маляўнічым і пазнавальным валанцёрскія фестывалем, насычаным рознымі відамі актыўнасці, абяцаюць арганізатары мерапрыемства.

Так, у першай палове дня на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запланавана работа адукацыйных пляцовак і камунікатыўных трэнінгаў па арганізацыі дзейнасці валанцёрскага руху з улікам інтарэсаў і ўзросту добраахвотнікаў БРСМ на тэмы: “Фарміраванне навыкаў валанцёрскай дзейнасці ў розных формах”, “Распрацоўка валанцёрскага праекту”, “Еўрапейскія валанцёрскія кампетэнцыі” і іншыя. Спецыяльныя госці навучальнай праграмы — Алена Круціцкая (Расійская Федэрацыя) і Міраслава Казлоўская, валанцёр Еўрапейскай добраахвотніцкай службы (ЕВС).

Затым фестываль перамесціцца пад купал ГЦ “Сталіца” (з 14.00), дзе каля навагодняй ёлкі пачне сваю работу hand made-кірмаш “Калейдаскоп Дабра” ў падтрымку грамадскай арганізацыі дапамогі хворым дзецям "Беларускі дзіцячы хоспіс”.

Валанцёры “Добрага Сэрца" арганізуюць работу майстар-класаў па вырабе талісманаў-сімвалаў новага, 2018 года, — з фетру, залатой паперы, модных навагодніх лэпбуков, паштовак, эксклюзіўных ёлачных цацак. Акрамя таго мінчане і госці горада змогуць пакінуць у спецыяльных апламбаваных скарбонках ахвяраванні для падапечных хоспіса і разам з хлопцамі і дзяўчатамі змайстраваць “Медалі адвагі”, якія будуць выдавацца маленькім пацыентам за адважнае праходжанне балючых працэдур.

Атмасферу свята дапамогуць стварыць клоўны, фокуснікі, мімы, творчая моладзь.

У 15.00 цырымонію ўзнагароджання лепшых валанцёраў краіны адкрые святочны флэшмоб “Запальвае моладзь”, яе вядучы Яўген Булка, папулярны шоумэн і тэлевядучы, адзін з пастаянных удзельнікаў “Дабрачыннага марафону БРСМ “Усе фарбы жыцця для цябе”, і Хелена Мерааі, прадстаўнік Беларусі ў фінале Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2017”, валанцёр “Добрага Сэрца” Мінскай абласной арганізацыі БРСМ.

Завершыцца валанцёрскі фестываль стартам рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА "Цуды на Каляды". Дзед Мароз і Снягурка ўручаць маленькім гасцям свята яе сімвал — чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне валанцёраў акружыць клопатам і ўвагай дзяцей і людзей сталага ўзросту ў навагоднія і калядныя дні. Дарэчы, першыя навагоднія сюрпрызы — мяккія цацкі і салодкія падарункі — будуць перададзеныя і ў Беларускі дзіцячы хоспіс. У ролі добрых чараўнікоў выступяць пастаянныя ўдзельнікі дабрачынных праектаў саюза моладзі — папулярныя артысты беларускай эстрады: заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка і Наталля Тамела, удзельнікі гуртоў “Колер Алоэ”, Las Vegas, “PRАвакацыя”, поп-фольк гурта “Лялькі Карпарэйшн " і іншыя.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы пункта Савета Еўропы ў Мінску.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. Буйныя крэдыты зараз лепш не браць. Паспрабуйце прывесці думкі і пачуцці ў парадак. І перастаньце гібець, зазірніце ў сябе, ураўнаважце эмацыянальны стан. Зараз самы час для наладжвання згубленых сувязяў, якія спатрэбяцца ў найбліжэйшай будучыні. Не забывайце пра родных і блізкіх.

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.