Вы тут

Выбраны самыя кулінарныя вуліцы Мінска


Беларуская сталіца перажывае ўсплёск цікавасці да гастраноміі: колькасць аб'ектаў грамадскага харчавання расце ва ўсіх раёнах, а ў горадзе асвойваюць новыя фарматы устаноў. Больш за ўсё кафэ і рэстаранаў прадстаўлена ў цэнтры горада – перш за ўсё, у Верхнім горадзе і раёне Нямігі. Рэстаратары традыцыйна актыўныя ў межах другога кальца, а ў апошні час кафэ і кандытарскія сталі часта з'яўляцца ў спальных раёнах. Рэйтынг гастранамічных вуліц сталіцы склалі прадстаўнікі ТАА "Горацкі харчовы камбінат" (вытворца папулярнага брэнда Exponenta)​.


Гастранамічны рэйтынг узначаліла вуліца Інтэрнацыянальная, на якой размешчана каля 20 кафэ і рэстаранаў. Папулярнасць ёй забяспечвае размяшчэнне ў цэнтры горада і наяўнасць гатэляў. Нягледзячы на малую працягласць (усяго 1 км), вуліца стала адным з нешматлікіх месцаў, дзе піраговая суседнічае з французскай пякарняй, а статутнае кафэ – з моладзевай кавярняй. У той жа час далёка не ўсе ўстановы вытрымліваюць высокую канкурэнцыю.

На другім месцы знаходзіцца вуліца Карла Маркса, дзе на адлегласці 1,3 км сабраны піцэрыі, кавярні і рэстараны нацыянальнай кухні. У адрозненне ад лідара спісу, вуліца Карла Маркса ў большай ступені характарызуецца  рэспектабельнымі ўстановамі. Так і не стаўшы пешаходнай, яна пачала губляць папулярнасць, хоць усё яшчэ ўяўляе цікавасць для гурманаў.

Трэцяе месца займае праспект Незалежнасці з самай вялікай колькасцю аб'ектаў грамадскага харчавання – каля 100. У той жа час яны сканцэнтраваныя ў асноўным каля станцый метро і "гастранамічнага калідора" не ўтвараюць. Найбольшую цікавасць праспект уяўляе для дэмакратычных кафэ, але наведвальнікамі распешчаны далёка не ўсе ўстановы. Следам ідзе вуліца Няміга, якую аблюбавалі рэстараны хуткага харчавання і кафейні. Першую пяцёрку замыкае вуліца Зыбіцкая, якая не ведае сабе роўных у канцэнтрацыі бараў і пабаў.

У спіс самых "смачных" таксама ўвайшла вуліца Рэвалюцыйная з акцэнтам на кулінарны андэграўнд, які развіваецца ўстановамі з аўтарскай кухняй. Сёмае месца займае вуліца Кастрычніцкая з моладзевымі кафэ і барамі.

Вялікая колькасць кафэ і сеткавых рэстаранаў характэрна таксама для вуліцы Сурганава. Багатая на гастраномію і вуліца Кульман, якая асабліва вылучаецца стрытфудам. У рэйтынг таксама трапіў праспект Пераможцаў, аб'екты грамадскага харчавання уздоўж якога шырока прадстаўлены ў гандлёвых цэнтрах і гасцініцах.

"За апошнія гады сфера грамадскага харчавання ў сталіцы прыкметна разраслася: стала больш устаноў, асвоены практычна ўсе сегменты. Найбольш актыўна адкрываюць новыя аб'екты сеткі фастфуду, – лічаць складальнікі рэйтынгу. – Прынцып "хутка, сытна і танна" стаў папулярны, збольшага з-за гэтага траціна гараджан пакутуе ад незбалансаванага харчавання. Кафэ і рэстараны са спецыялізацыяй на здаровай ежы прадстаўлены ў Мінску выбарча. Гастранамічны турызм у горадзе таксама пакуль толькі зараджаецца".

Сяр­гей КУР­КАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.