Вы тут

Топ-з славутасці Жлобіншчыны


Палацава-паркавы ансамбль у Красным Беразе

У Красным Беразе захаваўся ўнікальны помнік палацава-паркавай архітэктуры другой паловы ХІХ стагоддзя. Былы маёнтак належаў генерал-лейтэнанту інжынерыі Міхаілу Гатоўскаму. Ён аддаў будынак у якасці пасагу дачцэ Марыі, якая выйшла замуж за Вікенція, сына расійскага алігарха Альфонса Козел-Паклеўскага. Вікенцій стаў асноўным нашчадкам не толькі багацця паспяховага бацькі-прадпрымальніка, але і маёнтка ў Красным Беразе. Палац, пабудаваны ў 1893 годзе ў стылі, які спалучае неаготыку і неарэнесанс, сёння адкрыты для наведванняў. Кожная зала мае сваю стылістыку — «раманскую», «арабскую», «рэнесансную»...

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Смычок»

Ландшафтны заказнік плошчай 2635 гектараў прызначаны захаваць унікальныя прыродныя комплексы з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, занесеных у «Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь». Ён размяшчаецца там, дзе Бярэзіна зліваецца з Дняпром. На тэрыторыі заказніка сустракаецца каля 40 рэдкіх, занесеных у Чырвоную Кнігу відаў птушак. Сярод іх чорны бусел, вялікі і малы бугай, лебедзь-шыпун, гогаль, пустальга, сокал-каршачок, зімародак, рэмез і іншыя. Сучасная рачная іхтыяфаўна басейна Дняпра ўключае 38 відаў рыб. На тэрыторыі заказніка распрацаваны турыстычныя маршруты. На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца велізарны курган, пра які расказваюць шмат легендаў.

Цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай і плаванні

Спартыўны комплекс у Жлобіне архітэктурна аб'ядноўвае тры спартыўна-аздараўленчыя ўстановы: лядовы палац, плавальны басейн і аквапарк. На лядовай арэне праводзіцца шмат спартыўных спаборніцтваў, у тым ліку міжнароднага ўзроўню, канцэрты, масавыя катанні на каньках... У плавальным басейне на 50 метраў трэніруюцца прафесіяналы, а таксама праходзяць заняткі па аквааэробіцы і хуткасным падводным плаванні. Аквапарк спраектаваны на аснове найлепшых замежных аналагаў. У яго забаўляльную зону ўваходзяць два басейны, водная горка даўжынёй 76 метраў, горная рака, гейзеры, джакузі. У 2010 годзе адкрыта вяслярная база.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Славутасці Жлобіншчыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?