Вы тут

Яблыкі і пшаніца трапілі пад арышт


Магілёўскія мытнікі прадухілілі спробы вывесці стратэгічны харчовы запас за межы краіны. У прэс-службе паведамілі, што пры выездзе з Магілёва быў прыпынены рух аўтамабіля ДАФ, у якім знаходзілася 18 тон польскіх свежых яблыкаў. Кіроўца збіраўся іх везці ў Расію па несапраўдных таварасуправаджальных дакументах. У выніку «вітаміны» агульным ацэначным коштам 45 тысяч беларускіх рублёў канфіскаваныя.


А на пшаніцу, якую мытнікі знайшлі пры аглядзе грузавой машыны «мерседэс» у Мсціслаўскім раёне, наогул не было дакументаў. 25 тон збожжа агульным ацэначным коштам каля 7,8 тысячы рублёў таксама канфіскаваныя.

Супрацоўнікамі Магілёўскай мытні пачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з часткай 4 артыкула 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву).

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.