Вы тут

Выстава «Бэйбі Экспа» праходзіць у Палацы спорту


Шоу-конкурс «Аніматар-батл», майстар-класы, аквагрым і шмат цацак - усё гэта можна пабачыць на міжнароднай выставе «Бэйбі Экспа» ў сталічным Палацы спорту.


На працягу выставы ўсіх наведвальнікаў чакаюць разнастайныя мерапрыемствы, прычым як для прыватных наведвальнікаў, так і для спецыялістаў галіны дзіцячых тавараў і паслуг. Упершыню ў рамках падзеі прайшоў конкурс «Аніматар-батл». Гэтае шоу, падчас якога артысты-аніматары прадставілі тэматычныя забаўляльныя праграмы для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту і пазмагаліся за першыя месцы.

Наведвальнікі  выставы могуць прадэгуставаць дзіцячае харчаванне, а самыя маленькія - пагуляць на розных пляцоўках.

Працуе выстава да 3 снежня

Марына БЕГУНКОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.