Вы тут

На дапамогу прыйшлі афіцэры


У канцы апошняга дня лістапада ў мінскім метрапалітэне магло здарыцца непапраўнае. Пажылая жанчына, якая чакала свайго цягніка на платформе станцыі «Плошча Перамогі», раптоўна ўпала на рэйкі...


Трагедыю прадухілілі мужчыны, якія стаялі побач. Сярод ратавальнікаў былі і афіцэры, якія пасля службы вярталіся дамоў. Як расказвае палкоўнік Дзяніс Фёдараў, мужчына, які першы скокнуў уніз, каб падняць жанчыну на платформу, з-за вышыні зрабіць гэта адзін не мог. Тады афіцэр учапіўся ў адзенне пацярпелай і выцягнуў яе наверх. Тым часам на дапамогу спяшаліся супрацоўнікі метрапалітэна, спыняючы па рацыі цягнік, які ўжо набліжаўся да станцыі.

— Аказалася, што жанчына проста не заўважыла краю платформы, — успамінае падзеі таго вечара падпалкоўнік Сяргей Шохаў. — Пакуль Дзяніс Аляксандравіч кінуўся ёй на дапамогу, я як мага хутчэй паведаміў аб здарэнні дзяжурнаму па станцыі, каб той спыніў цягнік.

На шчасце, імгненная рэакцыя і, безумоўна, неабыякавасць звычайных людзей прадухілілі трагедыю. Але ратаўнікі не бачаць у гэтым нічога гераічнага: у такой сітуацыі, на іх думку, так паступіў бы кожны афіцэр.

Як адзначыў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй КУЗЬМІН, ваеннаслужачыя не толькі зрабілі добрую справу, але і правільна адрэагавалі на сітуацыю: паколькі кантактныя рэйкі маюць высокае напружанне, да іх нельга спускацца.

Вераніка КАНЮТА

kаnуutа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?