Вы тут

Настаўніца Таццяна Барткевіч: Мяне ніхто не прымушае пагаджацца!


Таццяна БАРТКЕВІЧ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Глыбоцкай раённай гімназіі:

— «Звязду» я выпісваю пастаянна, бо гэта мая прынцыповая пазіцыя: калі падтрымліваць, дык сваё, а з усіх беларускамоўных выданняў мне найбольш імпануе ваша газета. Яна для любога ўзросту: тут знаходзіцца месца артыкулам і пра моладзь, і пра іх творчасць, і пра людзей сярэдняга і сталага ўзросту. Напрыклад, з цікавасцю чытала пра тых, хто працягвае працаваць ва ўзросце за 90 гадоў, захоўвае ясны розум і не губляе цікавасці ні да жыцця, ні да сваёй працы... Увогуле люблю рубрыку «Людзі і лёсы», героем якой можа быць як акадэмік, так і простая бабулька. Калі чытаю пра «жывога» чалавека, гэта заўсёды падкупляе. Такіх артыкулаў не знойдзеш у сеціве, бо гэта не інтэрнэт-фармат... З цікавасцю чакаю «Крынічку»: у нас ёсць некалькі сотак каля дома, і я заўсёды штосьці сярод вашых парад падгледжу і «вазьму на аловак». І нават, нягледзячы на існаванне інтэрнэту, выражу і захаваю ў сваім нататніку.

Але найперш, вядома, мяне цікавіць усё, што датычыцца школы. І вось тут я ўжо часта рухаюся ад інтэрнэту да выдання на папяровым носьбіце. Спачатку заўважаю артыкул, які мяне зацікавіў, у сацыяльных сетках, а потым ужо, вяртаючыся дадому, разгортваю газету. Бо часу не заўсёды хапае, каб яе чытаць штодня ад першай старонкі да апошняй. А тут саджуся мэтанакіравана і чытаю. Цікавыя тэмы, цікавыя погляды... Я, можа быць, і не заўсёды з усім згодная, але ж мяне ніхто і не прымушае пагаджацца, не навязвае свой пункт погляду, заўсёды прадстаўлены розныя пазіцыі.

Выкарыстоўвала я «Звязду і «Чырвоную змену» і на сваіх уроках. Выразала загалоўкі і прапаноўвала вучням напісаць пад імі свой артыкул, каб потым параўнаць з арыгіналам. Дзецям цікава было пафантазіраваць, што хаваецца за пэўным загалоўкам, таму і аповеды атрымаліся вельмі цікавыя. А «Чырвонка» потым пра нас яшчэ і напісала. Такім чынам мы і самі сталі героямі газеты. Дарэчы, нядаўна размаўлялі пасля ўрокаў з настаўнікамі пра падпіску. Аказалася, не толькі я аддаю перавагу вашаму выданню. Сышліся на тым, што «Звязда» мае свой твар... Таму я хачу пажадаць: няхай газета жыве! І пішыце больш пра нас, пра настаўнікаў...

Між іншым сёння на стале ў настаўніцкай убачыла выразку са «Звязды» пад загалоўкам «Паліто — на чатыры гады». Перачыталі, абмеркавалі і пажартавалі: зробім ксеракопію і будзем выкарыстоўваць як інструкцыю

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.