Вы тут

Сяргей Шнураў прывёз у Мінск выстаўку жывапісу і арт-аб'ектаў


Увага аматараў мастацтва прыкаваная да Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Някрасава, 3): тут адбылося адкрыццё выстаўкі расійскага музыкі і паэта Сяргея Шнурава, які прадставіў свой знакаміты праект «Рэтраспектыва брэндрэалізму». Брэндрэалізм — напрамак ў мастацтве, які Сяргей Шнураў прыдумаў сам.


Аднак ён не з'яўляецца аўтарам прадстаўленых твораў і адкрыта аб гэтым кажа. Ён прыдумвае ідэю, а пасля мастакі і дызайнеры ўвасабляюць яе ў жыццё.

— Маніфест брэндрэалізму я напісаў у 2005-2006 гадах, — прызнаўся журналістам Сяргей Шнураў. — І ўвасабляць яго ў жыццё пачаў з дапамогай песень «Ленінграда». Усе вялікія брэнды тыпу «Прада», «Луі Вітон» я злучыў ідэяй, падвёў пад пэўную праграму і пачаў яе рэалізоўваць. Гэтая выстаўка раскрывае маю ідэю.

Выстаўка дагэтуль экспанавалася толькі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Мінская пляцоўка была выбрана невыпадкова. Артысту падабаецца Беларусь і яе жыхары, на яго думку, тут публіка сапраўды разважае, разгадвае ідэю. Аўтар не ведае, ці будзе  беларускаму гледачу цікава ўбачыць яго творы, бо яны, мякка кажучы, спецыфічныя. Але творца хоча, каб гледачы зразумелі, як лёгка грамадства можа стаць залежным ад брэндаў.

Мастацтвазнаўцы разважаюць: брэндрэалізм — гэта сапраўды пазіцыя музыканта альбо чарговае жаданне эпаціраваць публіку? Сярод арт-аб'ёктаў музыканта есць такія, што ўспрыняць іх складана: па-першае, з этычнага боку, па-другое з пункту гледжання логікі. Гледачы ўжо паспрабавалі параўнаць музыканта з Эндзі Уорхалам.

 — Уорхал быў сапраўдным мастаком. А я гуляю. У мяне такая мадэль. Уорхал — вялікі класік поп-арта, але ў яго таксама было шмат гульні, — падкрэслівае артыст. — Ён доўгі час быў нікім, брэнд «Эндзі Уорхол» рос адначасова з творамі. Я ж сам з'яўляюся брэндам. Я як той чараўнік, які дакранаецца да якога-небудзь глупства, і яно ператвараецца ў твор мастацтва.

Работы, прадстаўленыя ў Мінску, былі створаныя ў апошнія два гады. Многія ранейшыя арт-аб'екты і карціны былі скуплены калекцыянерамі, таму паказаць іх аўтар не можа.  

Да слова «брэнд» мастак адносіць не толькі рэчы, фірмовыя знакі, але і людзей. Так, напрыклад, наведвальнікі могуць разгледзець усе дэталі на вязаным партрэце Земфіры, альбо экс-балярыны Анастасіі Валачковай, ёсць арт-інсталяцыя, прысвечаная Георгію Лепсу. На пытанне, як рэагуюць калегі па цэху на такія арт-экспромты, Сяргей Шнураў адказаў, што ён выказвае сваю думку і хоча, каб яе паачыў, а водгукі іншых зорак пакуль не атрымліваў.

Артыст прызнаецца, што сам на выстаўкі практычна не ходзіць, таму што гэты працэс, на яго думку, навязаны грамадству. Аднак яго сям'я мае невялікую калекцыю мастацкіх твораў, у якой нават ёсць карціна беларускага мастака Руслана Вашкевіча. Дарэчы, у прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця выстаўкі браў удзел беларускі мастак Уладзімір Цэслер, якога Шнураў назваў сябрам і настаўнікам.

Але на выстаўцы не згадваецца ніводзін беларускі брэнд. Аўтар адзначыў, што нашу краіну ведае павярхоўна і не можа штосьці пра яе казаць, тым больш у іранічнай форме, таму выказваецца пра тое, што добра разумее і ведае.

Квіткі на выстаўку прадаюць выключна па пашпарту, таму што праект мае ўзроставыя абмежаваннні: выстаўку можа наведаць глядач, якому споўнілась васямнаццаць год. Аднак кошт уваходнага квітка дастаткова высокі — 20 рублёў. Есць і спецыяльная акцыя: для гледачоў, у якіх ёсць квіток на любы з канцэртаў «Ленінграда», прадугледжана  зніжка ў пяцьдзясят працэнтаў.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».