Вы тут

Пасол Казахстана ў Беларусі наведаў мінскую школу №143


Новы пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў наведаў у суботу сталічную школу №143. Яна названая ў гонар славутага казахскага пісьменніка Мухтара Аўэзава.


Пасольства Казахстана рэгулярна папаўняе школьную бібліятэку кнігамі казахстанскіх пісьменнікаў. Акрамя таго, у школе рэгулярна праходзяць конкурсы на веданне казахскай літаратуры і культуры.

«Я папрасіў кіраўніцтва навучальнай установы зняць усе копіі матэрыялаў, якія робяць вучні. Не ведаў, што ў беларускай моладзі такая цікавасць да нашага пісьменніка, да нашай краіны. Мухтар Аўэзаў для казахстанцаў - як Якуб Колас для беларусаў, як Леў Талстой для рускіх. Гэта геній, які адкрыў казахаў для ўсяго свету», - адзначыў Ермухамет Ертысбаеў.

Самы вядомы твор Мухтара Аўэзава - раман-эпапея «Шлях Абая».

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.