Вы тут

Прэзідэнт правёў нараду па пытаннях тытунёвых вырабаў


Дадзеная сустрэча адбылася па дзвюх прычынах, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Першая — гэта сур'ёзны попыт на адпаведную прадукцыю за мяжой. «Ясна, што гэта падакцызны тавар, што бюджэт атрымлівае велізарныя сродкі. У гэтым годзе мы чакаем 1 мільярд беларускіх рублёў, гэта значыць 0,5 мільярда долараў. Гэта вялікія падатковыя паступленні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.


Прэзідэнт не ўхваляе таго, калі нехта ўжывае тытунёвыя вырабы або злоўжывае алкаголем. Аднак Аляксандр Лукашэнка згодны, што гэтая галіна ў Беларусі развіваецца актыўна не толькі ў сувязі з попытам: «У апошні час, як мяне інфармуюць, у нас попыт на гэты тавар стабілізаваны і росту ніякага няма. Гэта ўжо добра».

Іншая прычына нарады — прапановы некаторых беларускіх бізнесменаў па ўдасканаленні вытворчасці і рэалізацыі такой прадукцыі. Па словах кіраўніка дзяржавы, прадстаўнікі бізнес-супольнасці сцвярджаюць, што патэнцыял галіны не вычарпаны.

— Да мяне нават у апошні час звярнуліся замежныя прадпрымальнікі наконт таго, што нашы прадпрыемствы не хочуць прадаваць прадукцыю на экспарт. Ёсць вялікія нішы, нават у Еўрапейскім саюзе. Яны нам выгадныя. Таму, калі ёсць попыт, трэба прадаваць тытунёвыя вырабы. Не прададзім мы, прададуць іншыя. Рынкі будуць занятыя, — сказаў Прэзідэнт. Ён таксама дадаў, што выніковае рашэнне павінна адказваць выключна інтарэсам дзяржавы.

У параўнанні з паказчыкамі 2000 года вытворчасць тытунёвых вырабаў у Беларусі ўзрасла ў тры разы. Экспарт павялічыўся больш чым у 16 разоў, імпарт скараціўся больш чым у 25 разоў, а ўнутраны рынак больш чым на 95% забяспечваецца айчыннай прадукцыяй. Такія даныя прывёў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.

Па выніках нарады ён таксама расказаў пра тое, што зараз абмяркоўваецца стварэнне адзінай тавараправоднай сеткі ў тытунёвай сферы. Зараз, калі буйная замежная кампанія хоча прыйсці на беларускі рынак, то яна павінна размясціць тут сваю вытворчасць, запусціць лінію і перадаць яе ва ўласнасць фабрыкі. Па такім прынцыпе асноўныя транснацыянальныя кампаніі інвеставалі прыкладна 26 мільёнаў долараў у развіццё свайго сектаральнага бізнесу.

— На сённяшні дзень мы разгледзелі новы крок — у гэтую сферу ўваходзіць і бізнес. Ствараецца адзіная тавараправодная сетка, якая будзе займацца рэалізацыяй тытунёвай прадукцыі як на ўнутраным рынку, так і на знешнім, — адзначыў віцэ-прэм'ер. — Інвестар (у якасці якога выступіць прыватная кампанія «Энерга Оіл») прывядзе інвестыцыі прыкладна ў 60 мільёнаў долараў — 122 мільёны беларускіх рублёў. Павялічацца магутнасці Гродзенскай тытунёвай фабрыкі.

Падобны крок прынясе значны прыбытак. Так, па мінімальных разліках рэалізацыя праекта за чатыры гады дасць 205—210 мільёнаў беларускіх рублёў дадатковых паступленняў, а патэнцыйна — да 400 мільёнаў. Нарматыўны дакумент будзе падрыхтаваны так, каб са студзеня 2018 года гэты праект пачаў паэтапна развівацца. «Завершыцца ён на першым этапе ў 2020 годзе. Далей будзем глядзець. Хоць мы ўсе гэтыя пытанні будзем суправаджаць. Гэта сур'ёзны крок да таго, каб у такія сферы ўваходзіў і бізнес. Але кантроль дзяржавы будзе вельмі сур'ёзны ў любым выпадку», — сказаў Міхаіл Русы.

Па словах віцэ-прэм'ера, цяпер вядзецца гаворка пра тое, каб інвестар устанавіў яшчэ дзве лініі, кожная коштам па 10 мільёнаў долараў. З іншага боку, дзяржава ў якасці ўласніка таксама павялічвае вытворчыя магутнасці. Некаторы час таму ўвялі адну лінію, у планах — устанавіць некалькі. Попыт за мяжой на айчынную прадукцыю ўзрос, таму вытворчасць працуе кругласутачна. Аднак паставіць на экспарт неабходны аб'ём, не агаліўшы ўнутраны рынак, на сёння немагчыма.

Па матэрыялах БЕЛТА

Загаловак у газеце: Калі ёсць попыт...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».