Вы тут

Следчыя ўстанаўліваюць абставіны і прычыны ДТЗ у Жыткавіцкім раёне


Следчыя ўстанаўліваюць абставіны і прычыны ДТЗ у Жыткавіцкім раёне, у выніку якога загінулі тры чалавекі.


Аварыя адбылася 3 снежня каля 14.00. На 7-м кіламетры аўтадарогі Чэрнічы — Горка кіроўца аўтамабіля Mеrсеdеs-Bеnz S350 не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у левы кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам. Пасля чаго аўтамабіль перакуліўся. У выніку ДТЗ грамадзяне, якія знаходзіліся ў аўтамабілі — жыхары вёскі Альшаны Столінскага раёна 1988 і 1999 гадоў нараджэння, — ад цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы. Іх аднавясковец 1999 года нараджэння (уладальнік аўтамабіля) быў шпіталізаваны ў Жыткавіцкую цэнтральную раённую бальніцу, дзе ў той жа дзень памёр. Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа. Прызначаны судова-медыцынскія, аўтатэхнічныя, судова-біялагічныя і іншыя экспертызы.

Следства таксама ўстанаўлівае тое, хто з трох хлопцаў кіраваў аўтамабілем. Вядома, што ў дваіх былі пасведчанні кіроўцы, а ва ўладальніка аўтамабіля — не.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Хто кіроўца?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».