Вы тут

Сустрэча з галоўрэдам «Литературки»


«Литературную газету», якая выдаецца ў Расійскай Федэрацыі, добра ведаюць у нашай краіне.

Газета шырока распаўсюджваецца праз сістэму «Белсаюздрук» у рознічным продажы.

У апошнія гады выданне шмат зрабіла па прадстаўленні беларускай літаратуры на рускай мове. Некаторы час пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі выходзіў дадатак да газеты «Лад», прысвечаны беларускарасійскаму літаратурнаму ўзаемадзеянню, беларускай літаратуры. Цяпер, на жаль, гэты праект спыніў існаванне. Пра гэта і іншыя пытанні пашырэння прасторы ўзаемадзеяння ішла размова падчас рабочай сустрэчы міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча і галоўнага рэдактара «Литературной газеты» Максіма Замшава.

Кіраўнік аўтарытэтнага расійскага выдання выказаў зацікаўленасць у публікацыях перакладаў беларускай паэзіі і прозы на рускую мову, у асвятленні літаратурнага працэсу ў Беларусі. На сустрэчы былі закрануты і пытанні супрацоўніцтва беларускіх пісьменнікаў з расійскімі выдавецтвамі, якія знаходзяцца ў цесных стасунках з «Литературкой», — «У Никитских ворот», «Художественная литература».

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.