Вы тут

У Полацку адкрываецца цэнтр кітайскай мовы і культуры


У Полацкім дзяржаўным універсітэце адкрываецца цэнтр кітайскай мовы і культуры. Пагадненне аб супрацоўніцтве было падпісана ў красавіку бягучага года. Яно прадугледжвае пашырэнне выкладання кітайскай мовы і знаёмства з культурай Кітая.


За час, які прайшоў з моманту падпісання пагаднення, полацкія выкладчыкі і студэнты наведалі майстар-класы па мастацтве кітайскай каліграфіі і традыцыйнай цырымоніі чаявання, пабывалі на канцэрце ансамбля Даляньскага ўніверсітэта замежных моў, дзе адбылося знаёмства з музычным фальклорам, народнымі танцамі КНР і майстэрствам ушу. Акрамя гэтага, кіраўніцтва і выкладчыкі ПДУ пабывалі на другім форуме Асацыяцыі навукова-тэхналагічных паркаў зон высокіх і новых тэхналогій «Шаўковы шлях». Студэнты ВНУ прымалі ўдзел у ІV Беларуска-кітайскім маладзёжным інавацыйным форуме «Новыя гарызонты — 2017», які прайшоў у пачатку лістапада ў Мінску. Рэалізуючы дамоўленасці, у Полацкім дзяржаўным універсітэце з кастрычніка гэтага года пачалі вывучаць кітайскую мову. Заняткі наведваюць выкладчыкі ўніверсітэта, студэнты і школьнікі. Педагогі — высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія працуюць па сучасных методыках.

Стварэнне цэнтра з'яўляецца важным практычным вынікам рэалізацыі пагаднення паміж партнёрамі — Полацкім дзяржаўным універсітэтам і Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам, на базе якога дзейнічае Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Кітайская мова пашырае сваю прысутнасць

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.