Вы тут

У Юркевічах больш за 10 гадоў выбіраюць старастай Валянціну Бобрык


Жыхары вёскі Юркевічы Жыткавіцкага раёна больш за дзесяць гадоў выбіраюць старастай аднаго і таго ж чалавека. Валянціна Бобрык раней працавала настаўніцай і пасля выхаду на пенсію не змагла доўга заставацца без справы. Цяпер жанчына працуе выхавальніцай у дзіцячым садку і адначасова клапоціцца, каб вяскоўцам было зручна жыць.


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Работа старасты — сувязь паміж уладамі і вяскоўцамі. У сельвыканкам Валянціна Дзянісаўна ходзіць амаль кожны дзень, слухае, якія рашэнні там абмяркоўваюцца, а потым простай мовай перадае пачутае аднавяскоўцам. Адпаведна, калі ў сяльчан з'яўляюцца праблемы, вырашыць якія ўласнымі сіламі немагчыма, стараста паведамляе пра іх у сельвыканкам.

Грамадская нагрузка, калі да яе ставіцца сур'ёзна, справа няпростая. Усе самыя запатрабаваныя заканадаўчыя акты і дэкрэты, парадак уладання маёмасцю пажадана ведаць на памяць. Стараста кантралюе добраўпарадкаванне, вулічнае асвятленне, гуманітарную дапамогу, наведванне праблемных сем'яў і многае іншае. «Мудрасць прыходзіць з гадамі. Чалавек адчувае, што здатны на большае, і прыкладвае энергію ў плённае рэчышча. Сярод вяскоўцаў такія людзі карыстаюцца аўтарытэтам», — расказвае Алена Шпакевіч, старшыня Юркевіцкага сельскага Савета дэпутатаў.

У ліпені колькасць жыхароў у Юркевічах «вырастае» ўдвая. Каля 600 чалавек штогод збіраюцца тут на Свята вёскі, якое паспела ператварыцца ў сапраўдны фестываль беларускай песні. Некаторыя госці нават адпачынак прымяркоўваюць да асаблівай даты ці спецыяльна купляюць білеты з Мінска, Масквы, Смаленска. Ініцыятыўная стараста не толькі прапануе, каго са знакамітых артыстаў можна было б запрасіць. Яна дапамагае прывозіць людзей з суседніх вёсачак, каб і тыя змаглі адпачыць сярод гасцінных суседзяў, і нават сама выступае ў хоры народных выканаўцаў.

Да Валянціны Дзянісаўны звяртаюцца і з «дробнымі» пытаннямі. Напрыклад, у выпадках, калі трэба купіць насеннай бульбы, калі суседская карова нарабіла шкоды ў агародзе, калі дрэва небяспечна нахілілася над агароджай...

А бывае, што на вуліцы пажылая жыхарка мімаходзь паскардзіцца, што ў хаце пахне газам, і стараста адкладае ўласныя справы, каб тэрмінова патэлефанаваць газавікам.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Грамадская нагрузка — справа няпростая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».