Вы тут

Да жыхаркі Баранавічаў залезлі ў дом і патрабавалі грошы ў яе


Да жыхаркі Баранавічаў, дом якой стаіць на ўскраіне горада, прыкладна ў чатыры раніцы ў пятніцу залезлі невядомыя мужчыны ў масках. Яны звязалі гаспадыні рукі, пагражалі пісталетам і бейсбольнай бітай, патрабавалі грошы. А потым кінуліся самі абшукваць дом. Яна скарысталася тым, што зламыснікі страцілі пільнасць, змагла неяк развязаць рукі і націснула трывожную кнопку. Добра, што дом быў аснашчаны сігналізацыяй.


Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога УУС Сяргей ДУЧЭНКА, супрацоўнікі Дэпартамента аховы прыбылі на месца праз тры хвіліны, але зладзеі паспелі ўцячы. Цяпер вядзецца іх пошук. Заведзена крымінальная справа па факце разбою, здзейсненага групай асоб.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Залезлі ў дом, патрабавалі грошы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».