Вы тут

Зборную Расіі адхілілі ад зімовай Алімпіяды-2018


Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта па выніках пасяджэння ў Лазане вырашыў адхіліць расійскую зборную ад зімовых Алімпійскіх гульняў у паўднёвакарэйскім Пхенчхане.


Фота Reuters

Расійскія спартсмены, не замяшаныя ва ўжыванні допінгу, змогуць выступіць пад нейтральным сцягам.

Выканкам пры гэтым палічыў магчымым "запрасіць асобных расійскіх спартсменаў на строгіх умовах на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане 2018 года".

"Запрошаныя спартсмены будуць удзельнічаць (у індывідуальных ці камандных спаборніцтвах) пад тытулам "Алімпійскі спартсмен з Расіі". Яны будуць спаборнічаць толькі пад гэтым імем і пад Алімпійскім сцягам. Алімпійскі гімн будзе выкананы на кожнай цырымоніі", гаворыцца ў прэс-рэлізе МАК.

Алімпійскі камітэт Расіі дыскваліфікаваны. У прэс-рэлізе МАК сказана, што высновы дакладу камісіі Сэмуэля Шміда з фактычнага і прававога пункту гледжання пацвярджаюць "сістэматычнае маніпуляванне сістэмай барацьбы з допінгам" у Расіі.

Спіс расійскіх спартсменаў, якія атрымаюць запрашэнні на Гульні ў Карэі, будзе складзены групай пад старшынствам Валеры Фурнерон. Яго павінен будзе зацвердзіць МАК.

Гэта першае ў гісторыі адхіленне ад Алімпіяды краіны за допінг. Яно азначае, што на Алімпіядзе-2018 не будзе расійскага сцяга і гімна, а расійскія спартсмены, чысціню якіх пацвердзіць Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (ВАДА) і міжнародныя федэрацыі адпаведных відаў спорту, змогуць выступіць у Пхенчхане ў нейтральнай форме.

"Мы ніколі яшчэ не бачылі такога маштабу маніпуляцый і падману, і гэта нанесла велізарны ўрон алімпійскаму руху", - заявіў кіраўнік камісіі МАК Шмід.

Згодна з рашэннем МАК, ніводны з чыноўнікаў мінспорта Расіі не атрымае акрэдытацыю на Гульнях у Карэі. Паехаць у Пхенчхан не змогуць трэнеры і ўрачы, чые спартсмены калі-небудзь былі злоўлены на допінгу.

Фота: AFP

У прэс-рэлізе гаворыцца, што экс-міністр спорту, віцэ-прэм'ер Расіі Віталь Мутко і экс-намесніка міністр спорту Юрый Нагорных адхілены ад удзелу ва ўсіх будучых Алімпіядах. Кіраўнік аргкамітэта па правядзенні Алімпіяды-2014 у Сочы Дзмітрый Чарнышэнка, які ў дадзены момант ўзначальвае холдынг "Газпром-Медыя", адхілены ад удзелу ў каардынацыйнай камісіі МАК па зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне.

Расія павінна пакрыць усе выдаткі, звязаныя з антыдопінгавым расследаваннем - 15 млн долараў, вырашыў выканкам МАК.

Ад Расіі на пасяджэнні выступілі кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі Аляксандр Жукаў, кіраўнік Незалежнай грамадскай антыдопінгавай камісіі (НВАК) Віталь Смірноў і двухразовая чэмпіёнка свету па фігурным катанні Яўгенія Мядзведзева. Жукаў страціў сваё месца ў МАК.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.