21 Чэрвень, чацвер

Вы тут

Беларусь можа арганізоўваць мерапрыемствы сусветнага ўзроўню


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшае паглыбленне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Асацыяцыяй нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК). Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам АНАК шэйхам Ахмадам аль-Фахадам аль-Сабахам.


«Тэма спорту сёння асабліва вострая. Вы, як член МАК (Міжнароднага алімпійскага камітэта. — «Зв.»), шмат што можаце расказаць, і мы пагаворым аб спорце. Я вам удзячны, што вы знайшлі час пабываць у Беларусі. Думаю, гэта не апошняя наша сустрэча, і вы часцей будзеце бываць у нас», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь даказала здольнасць арганізоўваць мерапрыемствы сусветнага ўзроўню, і адзначыў магчымасць АНАК быць больш глыбока ўключанай у працэс падрыхтоўкі і правядзення Еўрапейскіх гульняў.

Аляксандр Лукашэнка і шэйх Ахмад аль-Фахад аль-Сабах таксама абмеркавалі тэматыку зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года, падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія Беларусь прыме ў 2019 годзе, правядзенне іншых міжнародных спартыўных спаборніцтваў.

У сваю чаргу, Ахмад аль-Фахад аль-Сабах выказаў словы ўдзячнасці за актыўны ўдзел беларускай дэлегацыі ў праведзенай нядаўна ў Празе Генеральнай асамблеі Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. «Гэта было вельмі паспяховае мерапрыемства», — лічыць прэзідэнт АНАК.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Рыхтуемся да Еўрагульняў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Медыяпраект «Мая малая Радзіма, або Чаму я стаў педагогам?» запусцілі ў БДПУ.

Эканоміка

Дачы і катэджы: калі складана прадаць — то можна здаць

Дачы і катэджы: калі складана прадаць — то можна здаць

Загарадных дамоў на рынку так зашмат, што іх не купляюць нават па сабекошце.