Вы тут

Хто стане «галоўным» студэнтам краіны?


8 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года — 2017», які сёлета знітаваны агульнай тэматыкай «Беларусь — крыніца натхнення». Арганізатарам праекта, як заўсёды, выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Міністэрства адукацыі.


Дзмітрый Куксо - "Студэнт года 2016"

За права стаць шчаслівым уладальнікам ганаровага тытула папулярнага студэнцкага праекта і новенькага іPhone пазмагаюцца дзесяць студэнтаў — пераможцы рэгіянальных тураў конкурсу, найлепшыя ў вучобе, навуцы, спорце, творчасці і грамадскай дзейнасці.

Атрымаць у творчым спаборніцтве свае першыя дзясяткі ў залікоўкі канкурсанты змогуць яшчэ да пачатку маладзёжнага шоу. Экзаменацыйная камісія (журы) завочна ацэніць старанні хлопцаў і дзяўчат пры выкананні дамашніх заданняў «Партфоліа» і «Відэароліка «Я — студэнт!» Дарэчы, апошні дае магчымасць кожнаму ўдзельніку стаць «Студэнтам года onlіne» ў аднайменнай дадатковай намінацыі. Галасаванне за відэаролікі арганізавана ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў групах «Моладзь Беларусі» і «Знамя юности».

Праявіць інтэлект, кемлівасць, лагічнае мысленне і прадэманстраваць аратарскае майстэрства фіналісты змогуць у інтэлектуальным конкурсе «Твой выбар для тваёй краіны», прысвечаным Году навукі. Гэты экзамен пройдзе ў фармаце вядомай гульні «Інтуіцыя».

Абараніць дыплом на выдатна канкурсантам дапамогуць групы падтрымкі і работа ў адной камандзе, а таксама балы, заробленыя імі падчас творчых конкурсаў: «Я — студэнт!» (самапрэзентацыя) і «Беларусь — крыніца натхнення» (творчы нумар на зададзеную тэму ў любым жанры).

Дарэчы, экзаменацыйная камісія будзе выстаўляць адзнакі ў рэжыме рэальнага часу. Максімальная колькасць выдатных адзнак у заліковай кніжцы наблізіць кожнага канкурсанта да запаветнай мэты. А разрадзіць напружаную абстаноўку ў зале падчас прыняцця выніковага рашэння дапамогуць гурты Navіband і «PRАвакацыя».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.