Вы тут

Маладыя аўтары Беларусі і Расіі ўзнагароджаны Саюзнай дзяржавай


Колькі б літаратурных конкурсаў ні было, іх ўсё роўна будзе мала, бо кожны з іх выконвае пачэсную місію — стымуляваць развіццё літаратуры, а дасягнуць тут хоць прывіднага ідэалу, напэўна, немагчыма. У нашым выпадку гаворка ідзе пра стымуляванне імпэту маладых літаратараў: конкурс Саюзнай дзяржавы "Мост дружбы" 7 снежня агучыў імёны пераможцаў — аўтараў найлепшых са ста пяцідзесяці празаічных твораў, дасланых на конкурс.


Іван Міронавіч Ушакоў–  прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры ім. А.М.Горкага РАН

"Мост дружбы" падтрымлівае маладых літаратараў 18—30 гадоў з іх малымі літаратурнымі формамі — апавяданнямі, нарысамі альбо эсэ. Дванаццаць аўтараў — гэта тыя, хто засталіся ў выніку паэтапнага адбору: спачатку рабочая група адбірае заяўкі, якія б адпавядалі ўмовам конкурсу (на гэтым этапе сёлета са ста пяцідзесяці работ засталося каля ста), потым журы, у якое уваходзяць эксперты абедзвюх краін, вызначаюць найлепшых. Хоць звычайна — а конкурс быў арганізаваны трэці раз — Экспертны Савет выбірае па пяць найлепшых ад кожнай краіны, у гэтым годзе ў выніку абмеркавання журы вырашыла адзначыць у цэлым дванаццаць аўтараў. Дарэчы, адзін з пераможцаў — беларускі аўтар Андрэй Дзічэнка — стаў лаўрэатам "Моста дружбы" ўжо другі раз. Апроч яго, конкурсам былі адзначаны беларусы Ігар Аўласенка, Вольга Маладцова, Іван Малінін, Алена Папко і Настасся Бакуновіч.

Іван  Кузняцоў з Расіі атрымлівае ўзнагароду за твор “Шепот Тонущего Города”

Ягор Кулікоў з Расіі ўзнагароджаны за твор «Мухоловки! Мухобойки!»

Андрэй Дзічэнка з’яўляецца лаўрэатам прэміі ўжо ў другі раз

— Маладыя аўтары ў сваіх невялікіх па памеры творах — а малыя літаратурныя формы насамрэч вельмі складаныя — здолелі завастрыць увагу на мастацкім баку і на маладых шуканнях, без якіх складана ўявіць літаратуру і яна ўвогуле развіваецца не так, як трэба, — каментуе член журы, прафесар і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры імя Горкага Расійскай акадэміі навук Аляксандр Ушакоў. — Тое, што адбываецца ў рамках конкурсу, мае велізарнае значэнне, бо ў выніку розных абставін — развіцця інтэрнэту і іншага — мы разумеем, што слова губляе той паўнакроўны сэнс, які павінна ў сабе несці. Яно вельмі часта становіцца інфармацыйным, а не той сілай, якая заглядвае ўглыб падзей і чалавека. Таму грамадства, і расійскае, і беларускае, не павінна страчваць тое, што называецца словам. Страціць слова — значыць, страціць нешта значна большае.

Узнагароджванне адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы, маладых літаратараў віталі намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Іван Бамбіза, міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, члены Экспертнага Савета, якія прымалі ўдзел у вызначэнні пераможцаў.

Сафія КІСЯЛЁВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Сіла слова

Каментары

Ад Мінскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" шчыра віншую пераможцаў, і асабіста Маладцову Вольгу!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?