Вы тут

У Жыткавічах правіс і трэснуў аўтамабільны мост


У Жыткавічах аўтамабільны мост праз Прыпяць правіснуў. На ім з'явіліся расколіны. Пра гэта паведамілі занепакоеныя мясцовыя жыхары. Яны распавялі, што сёння раніцай на мосце трэснула пліта перакрыцця і дарожнае палатно па ўсёй шырыні прасеў прыкладна на паўметра.


- Уезд на мост перакрыты. ДАІ нікога не пускае. Мабыць, надоўга гэта, - пішуць каментары ў сацсетках карыстальнікі. Яны ж размяшчаюць фота.

Мост праз Прыпяць, даўжынёй 888 метраў, які злучае Жыткавічы і Тураў, быў пабудаваны ў 1985 годзе. У мінулым годзе, незадоўга да «Дажынак», яго рэканструявалі.

У МНС паведамілі, што рух праз мост па трасе Р-88 праз Прыпяць перакрыты. Спецыялісты абследуюць выяўленую расколіну для прыняцця далейшых рашэнняў. Жыхароў Жыткавіцкага, Лунінецкага, Лельчыцкага, Столінскага і Салігорскага раёнаў аб закрыцці моста апавесцяць праз sms-паведамленні.

tut.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».