Вы тут

Пачалася дабрачынная акцыя «Святы Мікалай адказвае»


Дабрачынная маладзёжная місія «Чыстае сэрца» распачынае акцыю «Святы Мікалай адказвае». Каб дзіця атрымала віншаванне ад святога, бацькам неабходна паведаміць свой паштовы адрас, піша catholіc.by.


Фота: valancer.by

Святы Мікалай знакаміты сваёй дабрачыннасцю — дапамогай у выглядзе таемных падарункаў бедным людзям, якія маюць дзяцей. Гэтай акцыяй місія хоча прынесці радасць у жыццё дзяцей і дапамагчы ім паверыць у цуды (дарослыя дакладна пра гэта ведаюць!), якія, вядома ж, здараюцца. Тым, хто жадае, каб іх дзіця атрымала віншавальную паштоўку ад святога Мікалая, трэба напісаць ліст на адрас: вул. Рэвалюцыйная, 1а, 220030, г. Мінск (з пазнакай: «святому Мікалаю»). Лісты прымаюцца да 20 снежня.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.