Вы тут

Фінішаваў трэці сезон сацыяльна-адукацыйнага праекта «Мой бізнес»


Днямі на тэлеканале АНТ фінішаваў трэці сезон сацыяльна-адукацыйнага праекта «Мой бізнес». Перамога, а таксама галоўны прыз памерам у 20 тысяч беларускіх рублёў, паводле рашэння гледачоў, дасталіся ўрачу, кандыдату навук Уладзіславу Лукашэвічу — аўтару бізнес-ідэі TRіNіTі, унікальнага трэнажора для аднаўлення рухальных функцый пасля перажытага інсульту або цяжкіх траўмаў.


Фота: bprime.by

Сваю падтрымку TRіNіTі тэлегледачы выказалі ў інтэрактыўным галасаванні — праект атрымаў 9374 галасы (усяго ж паступіла каля 30 тысяч званкоў). «Мы зрабілі яшчэ адзін маленькі крок на шляху да глабальнай мэты — зрабіць дабро тым, хто мае ў ім рэальную патрэбу, стварыць даступную навукова абгрунтаваную рэабілітацыю», — сціпла пракаментаваў поспех Уладзіслаў Лукашэвіч, падзякаваўшы свайму ментару — намесніку старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандру Паліўку, камандзе тэлеканала і ўсім, хто падтрымліваў і перажываў за яго.

Нагадаем, у трэцім сезоне тэлепраекта «Мой бізнес» заяўкі на ўдзел падало амаль 800 прадпрымальнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, толькі 60 з іх пасля папярэдняга адбору атрымалі шанц прадставіць свае ідэі вопытным бізнесменам — ментарам, 24 удзельнікі атрымалі кансультацыйна-аналітычную падтрымку сваёй справы і ўключыліся ў шматмесячны марафон па рэалізацыі самых смелых задумак, і ўсяго шэсць у фінале спаборнічалі за галоўны прыз. З моманту запуску праграмы праз тэлевізійныя бізнес-курсы прайшло звыш 2300 айчынных прадпрымальнікаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Штуршок для бізнесу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.